меламі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. меламі́н меламі́ны
Р. меламі́ну меламі́наў
Д. меламі́ну меламі́нам
В. меламі́н меламі́ны
Т. меламі́нам меламі́намі
М. меламі́не меламі́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МЕЛАМІ́Н, 2,4,6-трыаміна-1,3,5-трыазін, трыамід цыянуравай кіслаты,

арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне.

Бясколерныя крышталі, плавяцца з раскладаннем (tпл 364 °C), шчыльн. 1571 кг/м³. Не раствараецца ў халоднай вадзе і большасці арган. растваральнікаў. У прам-сці атрымліваюць піролізам мачавіны пры т-ры 350—500 °C і ціску 5—40 МПа або сінтэзам з дыцыяндыаміду (NH2)2C=N—C≡N у вадкім аміяку. Выкарыстоўваюць для атрымання меламіна-фармальдэгідных і іонаабменных смол, дубільнікаў, інгібітараў карозіі, вытворныя (хлормеламіны) — як антысептыкі і адбельвальныя сродкі.

т. 10, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

меламі́н

(ад гр. melas = чорны + аміны)

арганічнае злучэнне гетэрацыклічнага рада, бясколернае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца ў вытворчасці пластмас, лакаў, клеяў, у тэкстыльнай прамысловасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)