Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МЕ́ККА (араб. Умаль-Кура),
горад у Саудаўскай Аравіі, за 70 км ад узбярэжжа Чырвонага м.Адм. ц.прав. Хіджаз. Каля 800 тыс.ж. (1997). Гал.рэліг. цэнтр ісламу і месца паломніцтва мусульман (каля 5 млн.чал. штогод). Гандл.-трансп. вузел. У цэнтры М. — «свяшчэнны» комплекс мячэці Харам, або Бейт-Улах, вакол стараж. свяцілішча Кааба (608, занава адбудавана ў 1570). Абслугоўванне паломнікаў, вытв-сць прадметаў рэліг. культу. Мусульм. тэалагічная акадэмія. Ісламскі ун-т.
Узнікла каля крыніцы Земзем. Упершыню згадваецца ў Пталамея як Макараба. У 5—6 ст. паселішча араб. племя курэйш. Важны гандл. і культавы (культ Чорнага Каменя ў храме Кааба) цэнтр на караванным шляху з Паўд. Аравіі ў краіны Міжземнамор’я. У М. нарадзіўся і пачаў сваю дзейнасць заснавальнік ісламу Мухамед, які ўстанавіў паломніцтва (гл.Хадж) у храм Кааба ў М. адным з абавязкаў мусульманіна. Да сярэдзіны 10 ст. пад уладай Амеядаў, Абасідаў. У 930 М. захапілі бахрэйнскія карматы (радыкальная плынь ісламу). У 941 горад далучаны да Егіпта. У 1517 М. прызнала ўладу асманскіх султанаў, пры якіх правіцелі М. (шэрыфы) мелі значную самастойнасць. У 1806—13 у складзе дзяржавы вахабітаў. У 1916—24 сталіца каралеўства Хіджаз. У 1924 захоплена вахабіцкімі войскамі і далучана да Саудаўскай Аравіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ме́ккаж. Mékka n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Mekka
ж.Мекка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Mecca[ˈmekə]n.
1.Ме́кка (горад)
2. mecca (for)ме́кка, ме́сца пало́мніцтва;
Florence is a mecca for students of Art History. Фларэнцыя – месца паломніцтва для тых, хто вывучае гісторыю мастацтва.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЗУ-Л-ХАЛА́СА,
у старажытнаарабскай міфалогіі бог плямён Цэнтр. Аравіі (цэнтры пакланення — гарады Мекка і Табал). Не меў акрэсленых функцый, але лічыўся магутным. У Табале існавала яго свяцілішча (знішчана ў 7 ст. пры Мухамедзе), дзе ад імя бога рабіліся прадказанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМА́Р I, Амар ібн аль-Хатаб (каля 591 ці 581, Мекка — 3 ці 4.11.644),
другі халіф (з 634) у Арабскім халіфаце, адзін з бліжэйшых паплечнікаў Мухамеда. Пры Амары I араб. войскі атрымалі перамогі над візантыйцамі і Сасанідамі, заваявалі значныя тэр. ў Азіі і Афрыцы (гл.Арабскія заваяванні). Увёў мусульманскае летазлічэнне паводле хіджры. Забіты рабом-персам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБН САУ́Д (Абд аль-Азіз) (24.10.1880, г. Эр-Рыяд — 9.9.1953),
кароль Саудаўскай Аравіі [1932—53] і рэліг. кіраўнік вахабітаў. У 1902—27 эмір Неджда. Імкнучыся да стварэння цэнтралізаванай феад.-абсалютысцкай дзяржавы, вёў войны супраць суседніх княстваў Аравійскага п-ва. У выніку вайны 1924—25 заваяваны Хіджаз з гарадамі Мекка і Медына. У 1927 І.С. абвешчаны каралём Хіджаза. Неджда і далучаных абласцей (з 1932 Саудаўская Аравія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́АБА (араб., літар. куб),
свяшчэнны храм мусульман у г.Мекка (Саудаўская Аравія). Пабудаваны ў старажытнасці каля крыніцы Земзем у форме куба, размешчанага ў цэнтры прамавугольнага двара. У знешняй сцяне з усх. вугла ніша з «чорным каменем» — метэарытам (стараж. фетыш). Да 7 ст.н.э. храм быў свяцілішчам язычніцкіх плямён Хіджаза; паводле падання, вакол яго стаялі 300 ідалаў. Пасля прызнання ісламістамі святасці К. храм — месца паломніцтва мусульман.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛІ ІБН АБІ́ ТА́ЛІБ (604 ?, Мекка — 24.1.661),
чацвёрты праведны халіф [656—661], стрыечны брат і зяць прарока Мухамеда, адзін з першых паслядоўнікаў і сакратар прарока; духоўны галава шыітаў. Абвешчаны халіфам у Медыне пасля забойства яго папярэдніка Асмана. У «вярблюджай бітве» пад Басрай (снеж. 656) разбіў асн. сілы праціўніка. У 657 з-за нерашучасці ў барацьбе з сірыйскім намеснікам Муавіяй 12 тыс. воінаў, якія сталі звацца харыджытамі, пакінулі, а пазней забілі Алі.