МЕЗО́ННАЯ ХІ́МІЯ,
раздзел хіміі, які вывучае атамныя сістэмы, дзе ядро атама заменена інш. дадатнай часціцай (напр., μ+-мюонам, пазітронам) або электрон заменены інш. адмоўнай часціцай (напр., μ− мюонам, π−- ці K−-мезонам). Узнікла ў 1960-я г. ў сувязі з даследаваннямі хім. рэакцый, якія адбываюцца пры ўзаемадзеянні мюонаў з рэчывам. З дапамогай М.х. атрымліваюць даныя аб размеркаванні электроннай шчыльнасці, крышталічнай і магн. структуры рэчыва, механізме і скорасці хім. рэакцый.
Асн. кірункі даследаванняў у М.х.: π−- і μ− М.х., вывучэнне паводзін μ+-мюона ў рэчыве і рэакцый мюонія. У π−- М.х. асн. з’яўляецца рэакцыя перазарадкі π−-мезона на пратонах π− + p → n + π0, імавернасць якой залежыць ад зараду ядра атама, з якім злучаны вадарод, тыпу сувязі паміж атамамі вадароду і інш., што дае магчымасць адрозніць хімічна звязаны вадарод ад свабоднага вадароду. У аснове μ−- М.х. ляжыць вымярэнне энергій і інтэнсіўнасцей асобных ліній у рэнтгенаўскіх спектрах мезаатамаў. Асаблівасці рэнтгенаўскага выпрамянення μ−-атамаў дазваляюць вызначыць элементны састаў узору, а таксама від хім. злучэння гэтых элементаў. μ+-мюон і мюоній па сутнасці з’яўляюцца мечанымі атамамі, за рухам якіх можна сачыць ад моманту нараджэння да моманту распаду. Напр., лакальныя магн. палі ў крышталях узаемадзейнічаюць са спінам мюона і змяняюць карціну яго прэцэсіі, што дазваляе вывучаць характарыстыкі ўнутраных магн. палёў. На аснове вывучэння рэакцый мюонію робяць высновы аб рэакцыях атамарнага вадароду.
Літ.:
Кириллов-Угрюмов В.Г., Никитин Ю.П., Сергеев Ф.М. Атомы и мезоны. М., 1980;
Евсеев В.С., Мамедов Т.Н., Роганов В.С. Отрицательные мюоны в веществе. М., 1985.
т. 10, с. 259
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мезо́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
мезо́нны |
мезо́нная |
мезо́ннае |
мезо́нныя |
| Р. |
мезо́ннага |
мезо́ннай мезо́ннае |
мезо́ннага |
мезо́нных |
| Д. |
мезо́ннаму |
мезо́ннай |
мезо́ннаму |
мезо́нным |
| В. |
мезо́нны (неадуш.) мезо́ннага (адуш.) |
мезо́нную |
мезо́ннае |
мезо́нныя (неадуш.) мезо́нных (адуш.) |
| Т. |
мезо́нным |
мезо́ннай мезо́ннаю |
мезо́нным |
мезо́ннымі |
| М. |
мезо́нным |
мезо́ннай |
мезо́нным |
мезо́нных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
адро́н-мезо́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
адро́н-мезо́нны |
адро́н-мезо́нная |
адро́н-мезо́ннае |
адро́н-мезо́нныя |
| Р. |
адро́н-мезо́ннага |
адро́н-мезо́ннай адро́н-мезо́ннае |
адро́н-мезо́ннага |
адро́н-мезо́нных |
| Д. |
адро́н-мезо́ннаму |
адро́н-мезо́ннай |
адро́н-мезо́ннаму |
адро́н-мезо́нным |
| В. |
адро́н-мезо́нны (неадуш.) адро́н-мезо́ннага (адуш.) |
адро́н-мезо́нную |
адро́н-мезо́ннае |
адро́н-мезо́нныя (неадуш.) адро́н-мезо́нных (адуш.) |
| Т. |
адро́н-мезо́нным |
адро́н-мезо́ннай адро́н-мезо́ннаю |
адро́н-мезо́нным |
адро́н-мезо́ннымі |
| М. |
адро́н-мезо́нным |
адро́н-мезо́ннай |
адро́н-мезо́нным |
адро́н-мезо́нных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МЮО́НІЙ, мезоній,
вадародападобная сістэма, якая складаецца з дадатнага мюона (μ+) і электрона. Хім. сімвал Mu. Мае хім. ўласцівасці, аналагічныя ўласцівасцям атама вадароду.
Утвараецца ў ортастане са спінам 1 (спіны μ+ і электрона паралельныя) ці ў парастане са спінам 0 (спіны антыпаралельныя), рознасць энергій паміж якімі роўная 3∙10−6 эВ; паміж імі магчымы пераходы з выпрамяненнем частаты 4463,16 МГц. Актыўна ўступае ў хім. рэакцыі, характэрныя для атама вадароду. Скорасць рэакцыі вызначаецца па частаце прэцэсіі спіна ў магн. полі (гл. Мезонная хімія).
т. 11, с. 62
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)