Ме́дыум ’пасрэднік паміж людзьмі і «духамі»’ (ТСБМ), ст.-бел.медиумъ ’публічнасць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск.medyjum ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32), якое з лац.medium ’цэнтр’, ’асяроддзе’, ’грамадскасць, грамадскае жыццё’, ’прызначаны для грамадскага карыстання’. Суч. значэнне бел. лексемы магло прыйсці як з польск., так і з рус. моў.