Пчала меданосная 7/296—297 (укл.), 441; 8/387, 578, 642—643

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЧАЛА́ МЕДАНО́СНАЯ (Apis mellifera),

насякомае надсям. пчаліных атр. перапончатакрылых. «Грамадскія» насякомыя, жывуць пчалінымі сем’ямі. Пашыраны паўсюдна. Даюць мёд, пчаліны воск, пропаліс, пчаліны яд, пяргу, матачнае малачко.

Цела (даўж. да 15 мм. у маткі да 25 мм) мае хіцінавае покрыва, складаецца з галавы, грудзей і брушка. Мае 2 складаныя і 3 простыя вокі, якія добра адрозніваюць жоўты, сіні, сіне-зялёны, фіялетавы, пурпуровы колеры, ультрафіялетавае выпрамяненне, таксама формы прадметаў. Ніжнія сківіцы і губа пераўтвораны ў хабаток. У галаве і часткова ў грудзях размешчаны залозы — слінныя і тыя, што выпрацоўваюць лічынкавы корм (матачнае малачко). Задняя пара ног мае кошычкі, у якіх пчала можа несці да 40 мг пылку. На 3—6-м сегментах брушка знаходзяцца васковыя залозы. У канцы брушка ў маткі і рабочай пчалы ёсць орган абароны — джала, злучанае з дзвюма залозамі. якія выдзяляюць пчаліны яд. Органы стрававання: глотка, стрававод, мядовы валлячок (умяшчае да 65 мг нектару). сярэдняя кішка і задні аддзел. Корм дарослых пчол — мёд, пярга; матку ў час адкладвання яец кормяць матачным малачком. Да палавога размнажэння здольныя матка і трутні. У час вылету матка спароўваецца з некалькімі (5—9) трутнямі. Сперма захоўваецца ў арганізме маткі ўсё жыццё, але апладняюцца не ўсе яйцы. З аплодненых яец развіваюцца маткі і рабочыя пчолы, з неаплодненых — трутні. Ператварэнне поўнае.

Пчала меданосная: 1 — простыя вочкі; 2 — вусікі; 3 — складанае вока; 4 — язычок; 5 — першая пара ног; 6 — другая пара ног; 7 — кошычак; 8 — трэцяя пара ног; 9 — шчотачка; 10 — джала; 11 — брушка; 12 — заднія крылы; 13 — пярэднія крылы; 14 — грудзі; 15 — галава.

т. 13, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мелі́са, -ы, ж.

Травяністая меданосная расліна сямейства губакветных з жоўтымі кветкамі і лімонным пахам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзя́гіль, -ю, м.

Высокая травяністая меданосная расліна сямейства парасонавых з зеленавата-белымі кветкамі, выкарыстоўваецца ў медыцыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барку́н, -у́, м.

Травяністая меданосная расліна сямейства бабовых з белымі і жоўтымі кветкамі.

|| прым. баркуно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медано́с

меданосная расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. медано́с медано́сы
Р. медано́са медано́саў
Д. медано́су медано́сам
В. медано́с медано́сы
Т. медано́сам медано́самі
М. медано́се медано́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

медано́с, -а і -у, м.

1. -а, мн. -ы, -аў. Меданосная расліна.

2. -у. Збор пчоламі нектару з кветак, а таксама час такога збору.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

honeybee

[ˈhʌnibi:]

n.

медано́сная пчала́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ша́ндра, ‑ы, ж.

Шматгадовая травяністая меданосная расліна сямейства губакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медано́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. медано́сны медано́сная медано́снае медано́сныя
Р. медано́снага медано́снай
медано́снае
медано́снага медано́сных
Д. медано́снаму медано́снай медано́снаму медано́сным
В. медано́сны (неадуш.)
медано́снага (адуш.)
медано́сную медано́снае медано́сныя (неадуш.)
медано́сных (адуш.)
Т. медано́сным медано́снай
медано́снаю
медано́сным медано́снымі
М. медано́сным медано́снай медано́сным медано́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)