маёўка, -і, ДМ маёўцы, мн. -і, маёвак, ж.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі: нелегальны сход рабочых у дзень 1 Мая.

2. Вясенняя загарадная прагулка, гулянне на ўлонні прыроды.

Выехаць на маёўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Маё́ўка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Маё́ўка
Р. Маё́ўкі
Д. Маё́ўцы
В. Маё́ўку
Т. Маё́ўкай
Маё́ўкаю
М. Маё́ўцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

маё́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. маё́ўка маё́ўкі
Р. маё́ўкі маё́вак
Д. маё́ўцы маё́ўкам
В. маё́ўку маё́ўкі
Т. маё́ўкай
маё́ўкаю
маё́ўкамі
М. маё́ўцы маё́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

маёўка ж., в разн. знач. маёвка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маёўка 6/314, 529; 8/399

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

маёўка, ‑і, ДМ маёўцы; Р мн. маёвак; ж.

1. Нелегальны сход рабочых у дарэвалюцыйнай Расіі ў дзень 1‑га Мая (звычайна за горадам). На сярэдзіне маёўкі прыбег вартаўнік шляху і сказаў, што ўперадзе відаць поўна сялянскіх фурманак. Мурашка.

2. Вясенняя загарадная прагулка, гулянне на ўлонні прыроды. Кожны год у дзень Перамогі ўвесь калектыў завода выязджаў на маёўку на паўвостраў Самшытавы. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маёўка ж. Mifest n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Маёўка ’вясенняя прагулка на ўлонні прыроды’ (ТС, Нас.). Запазычана з рус. або польск. мовы, дзе з’яўляецца новаўтварэннем (канец XIX — пачатак XX ст.). Да май1, 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маёвка маёўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

моёвка зоол. маёўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)