мая́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. (разм.).

Узвышацца над наваколлем.

Заводскія трубы маячылі ўдалечыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мая́чыць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мая́чу мая́чым
2-я ас. мая́чыш мая́чыце
3-я ас. мая́чыць мая́чаць
Прошлы час
м. мая́чыў мая́чылі
ж. мая́чыла
н. мая́чыла
Загадны лад
2-я ас. мая́ч мая́чце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мая́чачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мая́чыць несов. мая́чить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мая́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Выступаць на фоне чаго‑н., узвышацца над наваколлем. Засталася ззаду шырокая балотная даліна, на якой, як вокам глянуць, усё маячылі стагі і стагі. Пестрак. А небаскроб перада мной — Стаіць пад месяцам, маячыць, Чапляе хмары ў вышыні. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мая́чыць1, ’выступаць на фоне чаго-небудзь, узвышацца над наваколлем’ (ТСБМ). Відавочна, з рус. мая́чить ’тс’, якое да маяк (гл.).

Мая́чыць2 ’рабіць паволі, з гультайствам, абы-як’ (Нас.), рус. валаг., разан. мая́чить ’рабіць праз сілу, ледзь-ледзь’, усх. ’марудзіць’, ма́ять ’мучыць’, балг. ма́я ’забаўляць, затрымліваць’, мая се ’бадзяцца без мэты’, ’здзіўляцца’. Роднасныя з лац. mōlēs ’цяжкасць, вага’, ст.-грэч. μώλυς, ст.-в.-ням. muoen ’працаваць, старацца’, muodi, гоц. afmauiþs ’стомлены’, muohî ’праца’, с.-в.-ням. müen, muowen ’працаваць’, і.-е. *mō‑ (Шмідт, KZ, 26, 5; Бернекер, 2, 7; Фасмер, 2, 587; БЕР, 3, 701–702).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мая́чить несов., разг. мая́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

majaczyć

незак.

1. маячыць; мігацець, мільгацець;

2. трызніць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

галго́фа, ‑ы, ж.

1. Месца паблізу Іерусаліма, дзе, паводле біблейскіх паданняў, праводзілася пакаранне і дзе быў распяты Хрыстос.

2. перан. Месца нягод і пакуты, крыніца няшчасця. Вось яно маячыць ужо.. на спадах блізкай гары, славутае Каджорскае шасэ, галгофа многіх. Самуйлёнак.

[З арамейскай.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

loom

I [lu:m]

1.

n.

1) кро́сны pl. only.

2) тка́цтва n.

2.

v.t.

тка́ць на кро́снах

II [lu:m]

1.

v.i.

1) няя́сна вымалёўвацца, мая́чыць

2) вісе́ць у паве́тры, навіса́ць (пра пагро́зу)

2.

n.

няя́сны абры́с

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

віднецца, віднець, бачыцца, значыцца, вызначацца, праступаць, тырчаць / пра што-небудзь цёмнае: цямнець, цямнецца / пра што-небудзь высокае: высіцца; маячыць, вытыркацца (разм.); выглядваць, выглядаць, праглядаць, выдавацца, высоўвацца, свяціцца, красавацца, прасвечваць, вымалёўвацца (перан.) □ кідацца ў вочы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)