Машчонка ’каменная дарога на нізкім месцы’ (слаўг., Яшк.). Запазычана з рус. мовы. Гл. яшчэ Совещ. ОЛА (Гомель), 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

машчо́нка Вымашчаная на нізкім месцы дарога (Слаўг.).

ур. Машчонка даўга́я і Машчонка (нізкі луг) ва ўр. Гарадок (лес) каля вв. Папоўка, Чачораўка Слаўг., вул. Машчэнка ў в. Чачораўка Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)