Ма́цы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ма́цы
Р. Ма́ц
Ма́цаў
Д. Ма́цам
В. Ма́цы
Т. Ма́цамі
М. Ма́цах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мацы (в., Пружанскі пав.) 1/355

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ма́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ма́ца ма́цы
Р. ма́цы ма́ц
Д. ма́цы ма́цам
В. ма́цу ма́цы
Т. ма́цай
ма́цаю
ма́цамі
М. ма́цы ма́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

маца́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. маца́
Р. мацы́
Д. мацы́
В. мацу́
Т. мацо́й
мацо́ю
М. мацы́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лама́ка, -і, ДМ -ма́цы, мн. -і, -ма́к, ж. (разм.).

1. Старая або сапсаваная рэч.

2. перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лама́ка, ‑і, м. і ж.

Разм.

1. ДМ мацы, ж. Старая або сапсаваная рэч. [Салавей:] — А з чаго страляць будзеце? [Сымон:] — Такія-сякія ламакі знойдуцца, там мо і чаго лепшага расстараемся. Грахоўскі. // ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ мацы, Т ‑ай (‑аю), ж.; перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых). [Каваль:] — Ну, і што там [у тэлеграме] патрабуюць ад такога старога ламакі, як я? Паслядовіч.

2. ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ мацы, Т ‑ай (‑аю), ж. Чалавек, які крыўляецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АНТАНЮ́К (Георгій Аляксандравіч) (н. 13.11.1942, в. Мацы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. філосаф. Д-р філас. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ун-т (1970). З 1974 у Ін-це філасофіі і права, з 1980 на кафедры філасофіі АН Беларусі. Аўтар прац па праблемах сац. кіравання, сац. праектавання і міжэтнічных адносін: «Сацыяльнае праектаванне: (некаторыя метадалагічныя аспекты)» (1978), «Сацыяльнае праектаванне і кіраванне грамадскім развіццём: Тэарэтыка-метадалагічны аспект» (1986). Адзін з аўтараў кн. «Сацыяльна-філасофскія праблемы вытворчасці і выкарыстання навуковых ведаў» (1992) і інш.

т. 1, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТАНЮ́К (Максім Антонавіч) (1895, в. Мацы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 30.7.1961),

ваенны дзеяч, ген.-лейт. (1940). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). З 1915 у арміі, прапаршчык. З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, у грамадз. вайну пам. камандзіра палка, камандзір батальёна, Паўд. групы войскаў 5-й арміі, дывізій. Пасля вайны камандзір стралк. дывізій, нам. ген.-інспектара пяхоты Чырв. Арміі. Чл. ЦВК Узбекістана (1925), ЦВК БССР (1927). У Вял. Айч. вайну камандуючы 2-й, 3-й рэзервовымі і 48-й арміямі, групамі войск Ленінградскага фронту, на інш. камандных пасадах. Пасля вайны да 1947 нам. камандуючага войскамі Львоўскай ваен. акругі.

т. 1, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛАХО́ЎСКІ (Уладзіслаў Юльянавіч) (1830?, б. маёнтак, цяпер в. Мацы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 7.10.1900),

адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, Літве і Беларусі. Скончыў ін-т інжынераў шляхоў зносін. Адзін з кіраўнікоў партыі «чырвоных», найбліжэйшы памочнік К.Каліноўскага. З чэрв. 1863 уваходзіў у склад Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, потым Выканаўчага аддзела Літвы. У лют.сак., чэрв.жн. 1863 паўстанцкі начальнік Вільні. Са жн. 1863 за мяжой, з 1866 у Англіі. У 1875 сканструяваў фотаапарат са скручанай касетай, які спецыялісты лічаць прататыпам «Кодака». У 1880-я г. некалькі разоў пабываў у Расіі, у т.л. ў Маскве і Пецярбургу, удзельнічаў у фотавыстаўках, у заснаванні секцыі фатаграфіі Рас. імператарскага тэхн. т-ва.

Г.В.Кісялёў, В.Ф.Шалькевіч.

т. 10, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)