махны́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. махны́тка махны́ткі
Р. махны́ткі махны́так
Д. махны́тцы махны́ткам
В. махны́тку махны́ткі
Т. махны́ткай
махны́ткаю
махны́ткамі
М. махны́тцы махны́тках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Махна́тка, махне́тка, махны́тка, махны́ка ’галавешка’ (стаўб., Жыв. сл.; хоцім., Янк. 2; Сцяшк. Сл., Мат. Маг.; Мікуц.; паўд.-усх., КЭС), ’маленькая галавешка’ (Бяльк., Растарг., Мат. Гом.), ’худы, хілы чалавек’ (Юрч., Нас.), махні́ткіня ’вялікая галавешка’ (слаўг., Нар. словатв.), смал. мохны́тка ’галавешка ў печы’, махни́тка ’тс’. Да махна́ты (гл.). Аб суфіксе ‑(ат)ка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 149. Матывацыя: абгарэлае палена — галавешка — выглядае махнатым дзякуючы попелу ў выглядзе лісточкаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)