махайро́д

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. махайро́д махайро́ды
Р. махайро́да махайро́даў
Д. махайро́ду махайро́дам
В. махайро́да махайро́даў
Т. махайро́дам махайро́дамі
М. махайро́дзе махайро́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

махайро́д

(ад гр. machaira = меч + odus = зуб)

вымерлае млекакормячае сям. кашэчых з вялікімі верхнімі кінжалападобнымі клыкамі; жыло ў неагене; шаблязубы тыгр.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МАХАЙРО́ДЫ (Machairodus ад грэч. machaira кароткі крывы меч + odus зуб),

шаблязубыя тыгры, род вымерлых жывёл сям. кашэчых. Вядомы з міяцэнавых і пліяцэнавых адкладаў. Былі пашыраны ў паўд. ч. Еўропы, Азіі, Афрыцы. Блізкія роды (Smilodon і інш.) жылі ў Паўн. Амерыцы.

Большыя за сучасных тыграў. Мелі вял. (даўж. да 14 см) шаблепадобныя верхнія іклы з рэжучымі зазубленымі краямі, якімі забівалі буйных таўстаскурых жывёл (мастадонтаў, насарогаў і інш.).

Махайрод.

т. 10, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)