Матэ́ус

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Матэ́ус Матэ́усы
Р. Матэ́уса Матэ́усаў
Д. Матэ́усу Матэ́усам
В. Матэ́уса Матэ́усаў
Т. Матэ́усам Матэ́усамі
М. Матэ́усе Матэ́усах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПЁПЕЛЬМАН (Pöppelmann) Матэус Даніэль [3(?).5.1662, г. Герфард, Германія — 17.1.1736], нямецкі архітэктар, прадстаўнік позняга барока і ракако. З 1686 працаваў у Дрэздэне: палацавы ансамбль Цвінгер (1711—22), у прадмесці горада стварыў «Вадзяны палац» у парку Пільніц (1720), перабудаваў паляўнічы замак Морыцбург (1722—30). Пасля смерці П. паводле яго праекта пабудаваны Гродзенскі Новы замак (1734—51).

Д.Пёпельман. Палацавы комплекс Цвінгер у Дрэздэне (Германія).

т. 12, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)