залатушны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да залатухі. Залатушнае захворванне. Залатушная жаўцізна.

2. Хворы на залатуху; з залатухай. Залатушнае дзіця. // Чахлы, змарнелы з выгляду. Залатушны яфрэйтар, пазней другіх пакінуўшы матацыкл, пачынаў злаваць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гразкі, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты граззю. Дарога была гразкая, уся ў калдобінах, і матацыкл то рэзка падкідвала ўгору, то шпурляла ў бакі. Краўчанка.

2. Багністы, топкі, вязкі. — Асцярожней, там глыбока і дно гразкае, — крыкнуў Паходня. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разогна́ть сов., в разн. знач. разагна́ць, мног. паразганя́ць;

разогна́ть толпу́ разагна́ць нато́ўп;

разогна́ть ску́ку разагна́ць сум;

разогна́ть мотоци́кл разагна́ць матацы́кл;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

ускраінны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўскраіны, знаходзіцца на ўскраіне. Усюды, куды кінеш вокам, ляжалі руіны, руіны, недзе ля гарызонта акаймаваныя палоскаю ўскраінных домікаў. Карпаў. Матацыкл са стракатаннем прамчаў па магістралі, праляцеў па ціхай ускраіннай вуліцы і неўзабаве спыніўся. Сапрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Kráftfahrzeug

n -(e)s, -e

1) (аўта)машы́на; матацы́кл; тра́ктар

3) pl матарызава́ны тра́нспарт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

бак 1, бака, м.

Закрытая пасудзіна для вадкасцей. Казімір калыхнуў матацыкл, правяраючы на слых, па плюханню, ці хопіць у баку гаручага на дарогу. Краўчанка. Будынак.. [вадакачкі] застаўся цэлым. Быў надарваны толькі воданапорны бак. Лынькоў.

[Фр. bac.]

бак 2, бака, м.

Насавая частка верхняй палубы судна.

[Гал. bak.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́ркаць ’пырскаць’ (лід., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. “звонкі” варыянт пу́ргаць (гл.); сюды ж іранічнае пурка‑ вэткаматацыкл’ (лун., Сл. Брэс.); не выключана сувязь з літ. purkšti ’пырскаць; фыркаць’, якое, улічваючы лінгвагеаграфію, магло быць крыніцай запазычання. Аднак параўн. прасл. *рьгка(і, якое Трубачоў (Зб. памяці Талстога, 1, 312) ставіць у адзін рад з аднакарэннымі, як правіла пашыранымі, дзеяслоўнымі асновамі *рык‑, *рыІ-, *pьrsk‑ ’пырскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

solówka

ж. разм.

1. муз. сольная партыя;

2. спарт. матацыкл без каляскі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пагразіць, ‑гражу, ‑грозіш, ‑грозіць; зак.

1. Зрабіць пагражальны жэст. Пагразіць свавольнікам. ▪ Амелька пагразіў кулаком у бок сяла і пачаў заводзіць свой матацыкл. Якімовіч. Таццяна пагразіла пальцам: — Сынок, нельга самому браць. Пальчэўскі.

2. Выказаць пагрозу. — А я закрычу! — пагразіў Рабушка. Новікаў. — Ну што ж, наракай пасля на сябе, — пагразіў тады Брава Жыватоўскі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dosiąść

зак. czego сесці (на каня, матацыкл і да т.п.);

dosiąść konia — сесці на каня

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)