Матальная машына 7/77; 10/260

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАТА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА машына для перамотвання пражы і нітак з розных валокнаў на бабіну, шпулю ці інш. пакоўку, зручную для далейшага выкарыстання. Пры перамотванні М.м. ачышчае пражу ад дробнага смецця і ліквідуе патаўшчэнні ў ёй, павялічвае даўжыню і паляпшае якасць нітак. Найб. пашыраны крыжаматальныя машыны, што ўтвараюць бабіну з крыжападобнай намоткай. Выкарыстоўваюцца ў ткацкай, трыкат. і круцільнай вытв-сці.

Схема матальнай машыны: 1 — нерухомае верацяно; 2 — накіравальны дроцік; 3 — нацяжное прыстасаванне; 4 — матальны барабанчык з канаўкамі для нітак (для ўтварэння крыжападобнай намоткі); 5 — бабіна.

т. 10, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мата́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для матання. Матальны цэх. Матальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мата́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мата́льны мата́льная мата́льнае мата́льныя
Р. мата́льнага мата́льнай
мата́льнае
мата́льнага мата́льных
Д. мата́льнаму мата́льнай мата́льнаму мата́льным
В. мата́льны (неадуш.)
мата́льнага (адуш.)
мата́льную мата́льнае мата́льныя (неадуш.)
мата́льных (адуш.)
Т. мата́льным мата́льнай
мата́льнаю
мата́льным мата́льнымі
М. мата́льным мата́льнай мата́льным мата́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

cewiarka

ж. матальная машына

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)