масцеравы́
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне
|
адз. |
мн. |
| м. |
- |
| Н. |
масцеравы́ |
масцеравы́я |
| Р. |
масцераво́га |
масцеравы́х |
| Д. |
масцераво́му |
масцеравы́м |
| В. |
масцераво́га |
масцеравы́х |
| Т. |
масцеравы́м |
масцеравы́мі |
| М. |
масцеравы́м |
масцеравы́х |
Крыніцы:
nazounik2008,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
масцеравы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які займаецца якім‑н. рамяством, мае кваліфікацыю рамесніка. [Каваль:] — Крыўдна стала, што так зневажаюць масцеравога чалавека. Кулакоўскі. [Алена:] — А я і рада, што мой паехаў [па цаліну]. Абагрэцца .. сярод масцеравых людзей. Алешка.
2. у знач. наз. масцеравы́, ‑ога, м. Уст. Рамеснік. Каго тут [на плошчы] толькі не было: гараджане, масцеравыя, гімназісты, рабочыя, афіцэры, сяляне з базараў. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Масцеравы́ ’які займаецца якім-небудзь рамяством’, ’рамеснік’ (ТСБМ, Жд. 1). Відавочна, з рус. мастерово́й ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)