ма́стаба

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ма́стаба ма́стабы
Р. ма́стабы ма́стаб
Д. ма́стабе ма́стабам
В. ма́стабу ма́стабы
Т. ма́стабай
ма́стабаю
ма́стабамі
М. ма́стабе ма́стабах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мастаба́ мастаба́, -бы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«Мастаба» (тып пахавальні) 4/375; 8/352

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МА́СТАБА (араб., літар. каменная лава),

сучасная назва стараж.-егіпецкіх грабніц дадынастычнага перыяду, эпох Ранняга (каля 3000 — каля 2800 да н.э.) і Старажытнага (каля 2800 — каля 2250 да н.э.) царстваў. Складаецца з наземнай (прамавугольная ў плане з нахіленымі да цэнтра сценамі пад плоскім дахам) і падземнай (пахавальная камера з адным ці некалькімі памяшканнямі) пабудоў, злучаных шахтай. У перыяд IV дынастыі набыла класічную форму: зверху — строгі аб’ём з гладкімі сценамі, унутры — складаная планіроўка залаў, калідораў, дзе размяшчаліся саркафаг з муміяй, статуі (умяшчальня душ памерлых), пахавальныя рэчы; сцены ўпрыгожваліся рэльефамі і размалёўкай. Найб. вядомы М. ў царскім некропалі паблізу г. Гіза (Егіпет).

Літ.:

Михаловский К. Пирамиды и мастабы: Пер. с пол. Варшава, 1973.

т. 10, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ма́стаба

(ар. mastaba)

сучасная назва грабніц старажытнаегіпецкай знаці (2800—2250 гг. да н.э.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)