маскаро́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. маскаро́н маскаро́ны
Р. маскаро́на маскаро́наў
Д. маскаро́ну маскаро́нам
В. маскаро́н маскаро́ны
Т. маскаро́нам маскаро́намі
М. маскаро́не маскаро́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Маскарон 7/55 (іл.), 56

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАСКАРО́Н (франц. mascaron ад італьян. mascherone вялікая маска),

дэкаратыўны рэльеф у выглядзе чалавечага твару або галавы жывёлы. Размяшчаецца пераважна на замках арак, аконных і дзвярных праёмаў, на фантанах (з адтулінай для выпуску струменя вады), а таксама на мэблі, посудзе і інш. Былі пашыраны ў архітэктуры стыляў готыкі, рэнесансу, барока, неакласіцызму і мадэрн. У арх. дэкоры часам спалучаўся з антабамі.

Маскарон у аздабленні аконнага праёма інтэрната БПА у Мінску.

т. 10, с. 169

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

маскаро́н

(фр. mascaron, ад іт. mascherone)

скульптурнае ўпрыгожанне ў выглядзе чалавечага твару або галавы жывёлы, зрэзаных ззаду (як маска).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)