МАРЫ́ЦКАЯ БІ́ТВА 1371,
бітва на р. Марыца (пры Чарнамене, на З ад сучаснага тур. г. Эдырне) паміж тур. войскамі і апалчэннем народаў Паўд.-Усх. Еўропы (сербаў, харватаў, баснійцаў, балгар, венграў, валахаў і інш.), якое сабраў паўднёвасербскі кароль Вукашын. У ноч на 26 вер. туркі знянацку атакавалі колькасна пераўзыходзячае іх саюзнае войска, якое не мела адзінага камандавання, і знішчылі яго. У бітве загінуў Вукашын. М.б. адкрыла тур. заваёўнікам шлях у глыб Балканскага п-ва. Яны авалодалі Зах. Фракіяй, амаль усёй Македоніяй, значнымі часткамі Сербіі і Балгарыі.
т. 10, с. 159
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мары́цкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
мары́цкі |
мары́цкая |
мары́цкае |
мары́цкія |
| Р. |
мары́цкага |
мары́цкай мары́цкае |
мары́цкага |
мары́цкіх |
| Д. |
мары́цкаму |
мары́цкай |
мары́цкаму |
мары́цкім |
| В. |
мары́цкі (неадуш.) мары́цкага (адуш.) |
мары́цкую |
мары́цкае |
мары́цкія (неадуш.) мары́цкіх (адуш.) |
| Т. |
мары́цкім |
мары́цкай мары́цкаю |
мары́цкім |
мары́цкімі |
| М. |
мары́цкім |
мары́цкай |
мары́цкім |
мары́цкіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ВЕРХНЕФРАКІ́ЙСКАЯ НІЗІ́НА, Марыцкая нізіна,
на ПдУ Балгарыі паміж Радопамі і хр. Срэдна-Гара. Даўж. 160 м, шыр. каля 40 км. Па Верхнефракійскай нізіне працякае р. Марыца. Міжземнаморскія хмызнякі, участкі шыракалістых лясоў. Амаль уся Верхнефракійская нізіна разарана. Вырошчваюць пшаніцу, агародніну; сады, вінаграднікі. На Верхнефракійскай нізіне — гарады Плоўдзіў, Пазарджык, Стара-Загора, Дзімітраўград. Назва ад старажытнай гіст. вобласці на У Балканаў.
т. 4, с. 110
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)