Наўрацілава Марціна

т. 11, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ма́рцін

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Ма́рцін Ма́рціны
Р. Ма́рціна Ма́рцінаў
Д. Ма́рціну Ма́рцінам
В. Ма́рціна Ма́рцінаў
Т. Ма́рцінам Ма́рцінамі
М. Ма́рціне Ма́рцінах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

про́стасць, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і прастата. Гэты праект захапіў дзядзьку Марціна сваёю простасцю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лютэра́нства, ‑а, н.

Адна з плыней хрысціянскага пратэстанцкага веравызнання, якая ўзнікла ў 16 ст. ў Германіі на аснове вучэння Марціна Лютэра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. напух, ‑ла; зак.

Стаць ненармальна пухлым, успухнуць. На пераносіцы між брывей у Марціна напух працяты маршчынай бугорчык. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павянча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Уступіць у шлюб, адбыўшы абрад вянчання ў царкве. Уся сям’я і радня Марціна і яго маладой пастаялі на тым, каб павянчацца ў царкве. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытэ́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Прыйсці, прытупаць. Аднаго разу жонка Браніслава з кошыкам прытэпала да Марціна прасіць дапамогі. Карпюк. Неўзабаве на кухні сабралася ўся сям’я. Нават маленькая Люся прытэпала. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзя́дзькаў, ‑ава.

Які належыць дзядзьку. Дзядзькава хата. □ У школе Мікалай хадзіў у ваеннай, дзядзькавай гімнасцёрцы, падпяразаны шырокім салдацкім поясам. Мележ. Цэлыя гадзіны сядзеў .. [Якуб] каля Марціна, калі той кляпаў касу, і не прапускаў ніводнага дзядзькавага руху. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лю́тар ’бязбожнік’ (Сцяц.), ст.-бел. лютаръ, лютеръ, люторъ, лютеранинъ (XVI ст.) ’лютэранец’, якія са ст.-польск. luter, lutaranin, luteryjanin. Утвораны ад прозвішча Марціна Лютэра — Luther, дзеяча нямецкай Рэфармацыі. Праціўнікі вучэння Лютэра збліжалі яго прозвішча з прыметнікам люты, параўн. лю́тыр ’мучыцель, кат’ (Нас.), са значэннем ’чужынец’: палес. оўруцк. лю́трі ’іншаверцы’ > ’чужаземцы’ (Булыка, Запазыч., 192).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

resource [rɪˈsɔ:s, rɪˈzɔ:s] n.

1. звыч. pl. resources запа́сы, рэсу́рсы, сро́дкі; магчы́масці;

natural resources прыро́дныя рэсу́рсы;

Martin has inner resources. У Марціна ёсць запас духоўных сіл.

2. знахо́длівасць; вынахо́длівасць;

a man of great resource знахо́длівы чалаве́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)