мармы́ль

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мармы́ль мармылі
Р. мармыля мармылёў
Д. мармылю мармылям
В. мармыля мармылёў
Т. мармылём мармылямі
М. мармылю мармылях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мармы́ль ’бурклівы мядзведзь, чалавек’, ’маўклівы чалавек’ (Касп., Нас., Некр.), ’маўклівы чалавек’ (клім., Мат. Маг.), мармылёк ’капрызнае дзіцё’ (Нас.), лун. мормы́ль ’мармытун, які гаворыць сам з сабой’ (Шатал.), мормэ́ля, мэрмэ́ля ’тс’ (ТС), мармы́ля ’нелюдзень’, ’той, хто незразумела гаворыць’ (докш., Янк. Мат.). Балтызм. Параўн. літ. murmùlis, murmuiỹs ’той, хто няясна гаворыць, бурчыць’ < murmė́ti, marmė́ti ’мармытаць, няясна гаварыць’ (Лаўчутэ, Балтызмы, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мармоль ’нелюдзімы, негаваркі чалавек’ (ТСБМ), польск. сувальск. mormolмармыль, маўклівы’. Балтызм. Параўн. літ. marmãlius ’той, хто хутка і няясна, неразборліва гаворыць’. Параўн. таксама рус. калін. морму́лить ’ворчать’. Гл. таксама мармыль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мармы́рак ’таўстаморды чалавек, які стаіць нерухома і, мармычучы, лыпае вачыма або вытрэшчвае іх’ (полац., Нар. лекс.). У выніку прыпадабнення рл > рр з мармыль (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумы́ль ’маўклівы чалавек’ (Мат. Гом.). Магчыма, утварэнне, аналагічнае соўмэла (гл. саўміла) з заменай оў > у, параўн. соўнуць/сунуць, і фіналлю, як у мармы́ль ’негаваркі чалавек’ (Сл. ПЗБ), параўн. соўмак ’тс’ (гл. соўма).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морма ’негаваркі чалавек’ (хойн., Мат. Гом.). Да мармыль (гл.). Суфікс ‑а, як у знайда, соня (сонʼа). Не выключана магчымасць запазычання ў якасці экспрэсіўнага са ст.-грэч. Μορμώ ’пудзіла, страшыдла, якім палохалі дзяцей’, семантыка якога змянілася.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)