Ма́ркава

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ма́ркава
Р. Ма́ркава
Д. Ма́ркаву
В. Ма́ркава
Т. Ма́ркавам
М. Ма́ркаве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Маркава (в., Верхнядзвінскі р-н) 11/39

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МА́РКАВА,

вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на 3 ад Маладзечна, 95 км ад Мінска, 3 км ад чыг. станцыі Пруды. 772 ж., 291 двор (1999).

Вядома з 1415 як велікакняжацкае сяло і двор у складзе ВКЛ. З 1476 да пач. 16 ст. цэнтр павета і воласці. У 1519 разбурана ў час вайны Маск. дзяржавы з ВКЛ 1512—22. У 1532 уласнасць Яна Радзівіла, у 2-й пал. 16 ст. мястэчка, гаспадарскае ўладанне. У 18 ст. цэнтр староства. З 1793 у Рас. імперыі. У 1897 765 ж., 122 двары, царква, капліца, нар. вучылішча. З 1921 у Віленскім ваяв. Польшчы, з 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета ў Маладзечанскім р-не. У Вял. Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі знішчылі 72 хаты. З 1949 цэнтр калгаса.

Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Успенская царква (1860).

В.У.Шаблюк.

т. 10, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Маркава (в., Маладзечанскі р-н) 3/80 (к.); 6/560; 7/18; 9/608 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Маркава ланцугі 7/18

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Маркава А. (рэжысёр) 2/252; 12/643

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МА́РКАВА ЛАНЦУ́Г,

паняцце імавернасцей тэорыі, якое ўзнікла з работ А.А.Маркава, прысвечаных вывучэнню паслядоўнасцей залежных выпрабаванняў і звязаных з імі сум выпадковых велічынь. Развіццё тэорыі М.л. садзейнічала стварэнню агульнай тэорыі маркаўскіх працэсаў.

т. 10, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Маркава Г. П., гл. Вярба В.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Маркава А. П. 6/145; 10/145

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Джункоўская-Маркава Г. І. 4/184

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)