мардо́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мардо́ўскі мардо́ўская мардо́ўскае мардо́ўскія
Р. мардо́ўскага мардо́ўскай
мардо́ўскае
мардо́ўскага мардо́ўскіх
Д. мардо́ўскаму мардо́ўскай мардо́ўскаму мардо́ўскім
В. мардо́ўскі (неадуш.)
мардо́ўскага (адуш.)
мардо́ўскую мардо́ўскае мардо́ўскія (неадуш.)
мардо́ўскіх (адуш.)
Т. мардо́ўскім мардо́ўскай
мардо́ўскаю
мардо́ўскім мардо́ўскімі
М. мардо́ўскім мардо́ўскай мардо́ўскім мардо́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мардо́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мардвы, мардоўцаў. Мардоўскія мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мардо́ўцы, -аў, адз. мардо́вец, -до́ўца, м.

Тое, што і мардва.

|| ж. мардо́ўка, -і, ДМ -до́ўцы, мн. -і, -до́вак.

|| прым. мардо́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мардва́, -ы́, ж., зб., адз. мардвін, -а, м.

Народ, які складае насельніцтва Рэспублікі Мардовія, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. мардві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. мардо́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мардоўскі універсітэт 7/16

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мардоўскі педагагічны інстытут 7/16

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

мордо́вский мардо́ўскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АБРА́МАЎ (Кузьма Рыгоравіч) (н. 12.11.1914, с. Старыя Найманы Вялікаберазнякоўскага р-на, Мардовія),

мардоўскі пісьменнік. Засл. пісьменнік Мардовіі (1964). Аўтар рамана-трылогіі «Найман» (1957—64; пра жыццё мардоўскай вёскі 1920—50-х г.), раманаў «Свая ноша не цягне» (1967), «Сцяпан Эрзя» (1977, біягр.), «Дзяўчына з вёскі» (1980), зб-каў апавяданняў.

т. 1, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Безбародаў М. (мардоўскі паэт) 7/16

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

САРА́НСК,

горад, сталіца Мардовіі, у Расіі, на левым беразе р. Інсар (бас. р. Волга). Засн. ў 1641 як крэпасць на паўд.-ўсх. мяжы Расійскай дзяржавы. 318 тыс. ж. (1999). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (у т. л. эл.-тэхн., прыладабудаўніцтва, вытв-сць экскаватараў, аўтасамазвалаў, тэлевізараў; з-ды; мех., мед. абсталявання і прэпаратаў, кабельны і інш.), хім.-фармацэўтычная і хім., харч., лёгкая. 2 ВНУ, у т. л. Мардоўскі ун-т. 3 тэатры: драмы, муз. камедыі, лялек. Філармонія. Музеі: краязн., карцінная галерэя, скульптара С.​Дз.​Эрзі. Арх. помнікі: царква Іаана Багаслова (канец 17 ст.), мураваныя палаты (т. зв. Пугачоўская палатка, 17 ст.) і інш.

т. 14, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)