маргіна́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. маргіна́льны маргіна́льная маргіна́льнае маргіна́льныя
Р. маргіна́льнага маргіна́льнай
маргіна́льнае
маргіна́льнага маргіна́льных
Д. маргіна́льнаму маргіна́льнай маргіна́льнаму маргіна́льным
В. маргіна́льны (неадуш.)
маргіна́льнага (адуш.)
маргіна́льную маргіна́льнае маргіна́льныя (неадуш.)
маргіна́льных (адуш.)
Т. маргіна́льным маргіна́льнай
маргіна́льнаю
маргіна́льным маргіна́льнымі
М. маргіна́льным маргіна́льнай маргіна́льным маргіна́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

маргіна́льны маргина́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маргіна́льны, ‑ая, ‑ае.

Напісаны на палях кнігі, рукапісу. Маргінальная заметка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маргіна́льны

(лац. marginalis)

змешчаны на палях кнігі, рукапісу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маргина́льный маргіна́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

marginal [ˈmɑ:dʒɪnl] adj.

1. нязна́чны; мініма́льны

2. напі́саны на паля́х (старонкі);

marginal notes ната́ткі на паля́х

3. маргіна́льны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

САЦЫЯЛО́ГІЯ АСО́БЫ,

сацыялагічная тэорыя, якая разглядае асобу як сацыяльна тыповае адлюстраванне і індывідуальнае ўвасабленне пэўнай сістэмы грамадскіх адносін і адначасова як сацыяльна-тыповы суб’ект гэтых адносін. Прадмет С.а. — вывучэнне сац. гіст. і сац.-культурных тыпаў асобы, сац.-тыповых кампанентаў яе структуры і функцый, якія рэалізуюцца індывідам. С.а. зыходзіць з таго, што ў працэсе сац.-гіст. развіцця індывід вылучыўся з родаплемянной супольнасці людзей раней, чым асоба. Адбылося гэта ў эпоху неалітычнай рэвалюцыі (8—7-е тыс. да н.э.), якая дала пачатак цывілізацыйнаму развіццю чалавецтва. Паліятыўны тып індывіда, які набываў некат. рысы асобы, склаўся пазней, прыкладна з канца 2-га тыс. да н.э. і да завяршэння таго перыяду, які К.​Ясперс назваў «восевым часам» (8—2 ст. да н.э.). Сама ж асоба як сістэма сац. якасцей індывіда і суб’ект сац. дзейнасці пачынае праяўляцца спачатку ў антычнай культуры, потым у хрысціянстве. Гэты працэс завяршыўся ў эпоху Адраджэння і наступных за ёй бурж. рэвалюцый, на хвалі якіх узнікла індустр. цывілізацыя (цывілізацыя асобы). У межах гэтай цывілізацыі, паводле М.​Вебера, асоба вылучаецца як самастваральны суб’ект актыўнай сац. дзейнасці. К.​Маркс, З.​Фрэйд, П.​А.​Сарокін, Т.​Парсанс і інш. сацыёлагі ўстанавілі асн. кампаненты структуры асобы: самасвядомасць, самаацэнка, актыўнасць, інтарэсы, накіраванасць, перакананні, устаноўкі, каштоўнасныя арыентацыі, ідэнтычнасць, сац. статус, сац. ролі, самарэалізацыя, самаразвіццё. Структура асобы ў асн. абумоўлена сістэмамі дзеяння, у якія яна ўключана. Паводле Парсанса, асн. функцыі асобы — адаптацыйная, арыентацыйная, пазнавальная, ацэначная, экспектацыйная, аксіялагічная, кантралюючая, стабілізуючая, варыяцыйная, матывацыйная, камунікатыўная і інш. Спецыфічнае для кожнай асобы ўзаемадзеянне гэтых функцый і структурных кампанентаў вызначае яе магчымасць выконваць розныя сац. ролі, у даследаванне якіх пэўны ўклад зрабіў Р.​Лінтан, Дж.​Мід, Р.​Мертан, І.​Гофман і інш. Вылучаюць наступныя сац. тыпы асобы: пасіянарны, мадальны, базісны, маргінальны, мафіёзны, аўтарытарны, дэмакратычны, рэактыўны, праактыўны і інш. Асобасная тыпалагізацыя і рэалізацыя сац. характарыстык розных тыпаў асобы мае практычнае значэнне пры фарміраванні асобы, а таксама ў штодзённым жыцці чалавека.

Літ.:

Кон И.С. Социология личности. М., 1967;

Парсонс Т. Система координат действия и общая теория систем действия: культура, личность и место социальных систем // Американская социологическая мысль: Тексты: Пер. с англ. М., 1996;

Бабосов Е.М. Социология личности // Бабосов Е.М. Прикладная социология. Мн., 2000.

Я.​М.​Бабосаў.

т. 14, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гандля́р м.

1. камерц. Káufmann m -(e)s, -leute, Händler m -s, -;

буйны́ гандля́р Gróßhändler m, Gróßkaufmann m;

ву́лічны гандля́р Stráßenhändler m;

дро́бны гандля́р Kléinhändler m;

маргіна́льны гандля́р Marginálhändler m;

гандля́р тава́рамі Wárenhändler m;

2. перан. пагард. (беспрынцыпны чалавек) Krämer m -s, -, Krämerseele f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)