маргіна́л

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. маргіна́л маргіна́лы
Р. маргіна́ла маргіна́лаў
Д. маргіна́лу маргіна́лам
В. маргіна́ла маргіна́лаў
Т. маргіна́лам маргіна́ламі
М. маргіна́ле маргіна́лах

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

маргіна́л

(фр. marginal = пабочны, крайні)

чалавек, які знаходзіцца ў прамежкавым становішчы паміж якімі-н. сацыяльнымі групамі, страціў ранейшыя грамадскія сувязі і не прыстасаваўся да новых умоў жыцця; асоба, якая знаходзіцца на перыферыі грамадства (люмпен, бадзяга і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маргіна́л

(фр. marginal, ад лац. marginalis = пабочны, крайні)

чалавек, які страціў ранейшыя грамадскія сувязі і не прыстасаваўся да новых умоў жыцця (люмпен, басяк і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

МАРГІНА́ЛЬНАСЦЬ,

стан асобы або групы людзей, якія знаходзяцца на мяжы розных сац. груп, сістэм, культур і цалкам не ўключаны ні ў адну з іх. Тэорыю маргінальных асоб і супольнасцей распрацаваў у 1920-я г. амер. вучоны Р.​Э.​Парк пры вывучэнні сац.-псіхал. наступстваў неадаптацыі мігрантаў (імігрантаў) да патрабаванняў урбанізму. Як самаст. сацыялаг. канцэпцыя развіта ў 1930-я г. Паняцце «маргінальная асоба» («маргінал») ужываецца як негатыўная адзнака ў адносінах да люмпенаў, ізгояў і інш., а таксама ў пазітыўным сэнсе — у адносінах да творчых людзей, здольных пераадолець стэрэатыпы, звыклыя, усталяваныя прынцыпы дзейнасці.

т. 10, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)