Марафонская бітва 1/491; 4/62; 7/11
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАФО́НСКАЯ БІ́ТВА,
першая буйная бітва паміж грэч. і перс. войскамі ў 490 да н.э. ў час грэка-персідскіх войнаў 500—449 да н.э. каля мяст. Марафон непадалёку ад Афінаў. У час 2-га паходу ў Грэцыю перс. войска (20 тыс. чал.) высадзілася каля Марафона, каб рушыць на Афіны. Пры ўваходзе ў Марафонскую даліну яго сустрэла грэч. войска (11 тыс. чал.) пад камандаваннем Мільтыяда. Скарыстаўшы перавагі мясцовасці, грэч. фаланга бягом атакавала персаў, якія, аднак контратакавалі і здолелі прарваць слабы цэнтр грэкаў. Але на флангах грэкі разграмілі персаў і пад пагрозай акружэння прымусілі іх уцякаць да караблёў. М.б. затрымала новы паход персаў на Грэцыю на 10 гадоў, прадэманстравала перавагу грэч. ваеннай арг-цыі над персідскай, мела вял. ўплыў на ход грэка-перс. войнаў.
Літ.:
Дельбрюк Г. История военного искусства в рамках политической истории: Пер. с нем.: В 7 т. Т. 1. СПб., 1994.
Я.У.Новікаў.
т. 10, с. 105
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
марафо́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
марафо́нскі |
марафо́нская |
марафо́нскае |
марафо́нскія |
| Р. |
марафо́нскага |
марафо́нскай марафо́нскае |
марафо́нскага |
марафо́нскіх |
| Д. |
марафо́нскаму |
марафо́нскай |
марафо́нскаму |
марафо́нскім |
| В. |
марафо́нскі (неадуш.) марафо́нскага (адуш.) |
марафо́нскую |
марафо́нскае |
марафо́нскія (неадуш.) марафо́нскіх (адуш.) |
| Т. |
марафо́нскім |
марафо́нскай марафо́нскаю |
марафо́нскім |
марафо́нскімі |
| М. |
марафо́нскім |
марафо́нскай |
марафо́нскім |
марафо́нскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
марафо́нскі спорт. марафо́нский;
○ м. бег — марафо́нский бег;
~кая дыста́нцыя — марафо́нская диста́нция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)