марака́йбскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
марака́йбскі |
марака́йбская |
марака́йбскае |
марака́йбскія |
| Р. |
марака́йбскага |
марака́йбскай марака́йбскае |
марака́йбскага |
марака́йбскіх |
| Д. |
марака́йбскаму |
марака́йбскай |
марака́йбскаму |
марака́йбскім |
| В. |
марака́йбскі (неадуш.) марака́йбскага (адуш.) |
марака́йбскую |
марака́йбскае |
марака́йбскія (неадуш.) марака́йбскіх (адуш.) |
| Т. |
марака́йбскім |
марака́йбскай марака́йбскаю |
марака́йбскім |
марака́йбскімі |
| М. |
марака́йбскім |
марака́йбскай |
марака́йбскім |
марака́йбскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МАРАКА́ЙБСКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ РАЁН.
На ПнЗ Венесуэлы і ПнУ Калумбіі. Займае частку тэктанічнай катлавіны з воз. Маракайба, Венесуэльскі заліў і прылеглую да яго сушу. Пл. 86 тыс. км². Вядома каля 80 нафтавых (найб. — Балівар, Лама, Ламар, Мене-Грандэ і інш.) і 4 газавыя радовішчы ў адкладах неагену, палеагену і мелу. Пач. запасы нафты каля 6,6 млрд. т, газу — 1,7 трлн. м³ (1986).
т. 10, с. 103
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛІ́ВАР (Bolívar),
група нафтавых радовішчаў у Венесуэле. Уваходзіць у Маракайбскі нафтагазаносны раён. Радовішчы (Тыя-Хуана, Бачакера, Лагунільяс і інш.) адкрыты ў 1917—30, распрацоўваюцца з 1922. Пачатковыя прамысл. запасы 4,3 млрд. т. Паклады на глыб. 160—4500 м. Шчыльн. нафты 888 кг/м³. Эксплуатуецца каля 7 тыс. свідравін. 2 нафтаправоды і 1 газаправод да гарадоў Пунта-Кардон і Амуай.
т. 2, с. 251
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАКА́ЙБА НІЗІ́НА,
тэктанічная міжгорная ўпадзіна на ПнЗ Венесуэлы і часткова (на ПдЗ) у Калумбіі. Пл. каля 60 тыс. км². Акружана хрыбтамі Андаў, на Пн выходзіць да Венесуэльскага зал. Карыбскага м. У цэнтры М.н. возера (лагуна) Маракайба. Складзена з мелавых і палеаген-неагенавых нафтаносных пясчанікаў і сланцаў, перакрытых алювіем. Здабыча нафты і газу (Маракайбскі нафтагазаносны раён). Клімат субэкватарыяльны, гарачы. Сярэднегадавая т-ра 28,5 °C — найвыш. ў Паўд. Амерыцы. Ападкаў на Пд 1500 мм, на Пн 500 мм за год. Паўд. ч. забалочана, укрыта вечназялёнымі лясамі, на Пн летнезялёныя лясы і хмызнякі, якія чаргуюцца з саваннамі, у бок Венесуэльскага зал. пераходзяць у паўпустыню.
т. 10, с. 103
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)