мані́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. маню́ся ма́німся
2-я ас. ма́нішся ма́ніцеся
3-я ас. ма́ніцца ма́няцца
Прошлы час
м. мані́ўся мані́ліся
ж. мані́лася
н. мані́лася
Загадны лад
2-я ас. мані́ся мані́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ма́нячыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мані́цца, маню́ся, ма́нішся, ма́ніцца; незак.

Абл. Мець намер, збірацца рабіць што‑н. Маніліся нябожчыкаў адведаць мы, На могілкі народу шмат сышлося. Купала. [Парыпан:] — Колькі разоў я маніўся прыйсці пагаварыць да вас, а і на двор баяўся заходзіць. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мані́цца ’мець намер, збірацца рабіць што-небудзь; планаваць’, ’спрабаваць’, ’абяцаць, цешыць надзеяй’, (ТСБМ, Сл. ПЗБ; міёр., Нар. сл.; КЭС, лаг.; мядз., Нар. словатв.; Жд. 1), ’хацецца’ (шальч., Сл. ПЗБ), заману́тысь ’захацецца’ (драг., КЭС), ма́ніцца ’мецца (аб тым, што павінна быць)’ (Нар. Гом.). Укр. ману́тися ’хацецца, цягнуць да чаго-небудзь’, рус. пск., цвяр., маск., кур., дан. мани́тся ’хочацца, цягне да чаго-небудзь’. Балтызм. Параўн. літ. manýtis ’хацецца’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

set out

а) выруша́ць, падава́цца (у даро́гу)

б) выстаўля́ць напака́з або́ на про́даж

в) садзі́ць

г) плянава́ць, мані́цца, мець наме́р (рабі́ць)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

meditate

[ˈmedɪteɪt]

v.

1) ду́маць, разважа́ць; меркава́ць; разду́мваць

2) заду́мваць, наду́мваць; плянава́ць

3) мані́цца, зьбіра́цца (рабі́ць што-н.)

4) ува́жна прыгляда́цца да чаго́-н.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

contemplate

[ˈkɑ:ntəmpleit]

v.

1) разважа́ць, разду́мваць; аддава́цца ўспамі́нам

2) узіра́цца, глядзе́ць, сузіра́ць

to contemplate waves at seashore — сузіра́ць хва́лі на ўзьбярэ́жжы мо́ра

3) мець наме́р, наме́рвацца; мані́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)