мані́пула

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мані́пула мані́пулы
Р. мані́пулы мані́пул
Д. мані́пуле мані́пулам
В. мані́пулу мані́пулы
Т. мані́пулай
мані́пулаю
мані́пуламі
М. мані́пуле мані́пулах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МАНІ́ПУЛА (ад лац. manipulus poeni пучок сена, замацаваны і падняты на кап’і, што азначала каманду і месца збору асабовага складу, або manus рука — знак камандзіра ў стараж. рымлян),

тактычнае падраздзяленне пяхоты ў рым. легіёне. Склалася ў 5 ст. да н.э. ў сувязі з неабходнасцю расчлянення фалангі на больш рухомыя дробныя атрады, здольныя манеўраваць у час бою. Колькасць чал. у М. мянялася ад 50 да 120. М. падзялялася на 2 цэнтурыі. У 107 да н.э. ў выніку ваен. рэформы Г.Марыя М. зведзены ў кагорты (тактычнае падраздзяленне колькасцю 360—600 чал.).

т. 10, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мані́пула

(лац. manipulus = пучок)

старажытнарымская вайсковая адзінка, якая складаецца з дзвюх цэнтурый 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мані́пул

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мані́пул мані́пулы
Р. мані́пула мані́пулаў
Д. мані́пулу мані́пулам
В. мані́пул мані́пулы
Т. мані́пулам мані́пуламі
М. мані́пуле мані́пулах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)