манцані́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. манцані́т манцані́ты
Р. манцані́ту манцані́таў
Д. манцані́ту манцані́там
В. манцані́т манцані́ты
Т. манцані́там манцані́тамі
М. манцані́це манцані́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Манцаніт 10/185

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАНЦАНІ́Т (ад назвы гары Манцоні ў Італіі),

поўнакрышталічная інтрузіўная горная парода, якая складаецца з калінатравага палявога шпату, асн. плагіяклазу (андэзіт, лабрадор) і піраксену (аўгіт). Структура ад груба- да тонказярністай, трахітоідная. Колер шэры, ружова-шэры. Фіз. ўласцівасці падобныя да дыярыту. Утварае асобныя масівы, удзельнічае ў будове інтрузій складанага саставу. Выкарыстоўваецца ў дарожным буд-ве, як дэкар. камень.

т. 10, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

манцані́т

(ад іт. Monzoni = назва гары ў Альпах)

магматычная горная парода, якая складаецца пераважна з каліевага палявога шпату і плагіяклазу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)