Ману́ць 1 ’хлусіць’ (ганц., Жыв. сл. і Сл. Брэс.; Ян.). Да мані́ць (гл.).
Ману́ць 2 ’завабліваць’ (Ян.). Укр. ману́ти, рус. цэнтр., паўд. ману́ть ’тс’, ’падклікаць знакамі, рукамі, поглядам’, ’угаворваць паехаць, пайсці куды-небудзь’, ’цягнуць, выклікаць жаданне’. Да мані́ць (гл.).
Ману́ць 3 ’трапіць, папасці куды трэба’ (Бяльк.). Да мані́ць ’прыцягваць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трымана́ ‘надакучлівы чалавек’ (Мат. Гом.). Відаць, да трымані́ць ‘гаварыць абы-што, хлусіць’ (гл. траманіць, для якога прапануецца літоўская крыніца запазычання). Можа быць звязана з мані́ць, ману́ць, аднак па значэнні і па форме слова бліжэй да славен. tŕmen ‘упарты, капрызны, натурысты’, харв. чак. ne trmi ‘не ўпірайся’, якія Борысь (RS, XLI, 1, 40 -41) узводзіць да прасл. *trьměti ‘тырчаць, заставацца на сваім, упірацца’, што дало каўзатыў *trimati (Борысь, 652), гл. трымаць. У такім выпадку трыманіць можа быць другасным утварэннем ад назоўніка або прыметніка, параўн. укр. тримни́й ‘трывалы’; сюды ж, магчыма, і ўкр. тримо́нний няпэўнага значэння і паходжання (ЕСУМ, 5, 638).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прымані́ць, прыма́ньваць ’прывабіць да сябе; дадаць ад сябе, прыдумаць’ (ТСБМ, Шпіл., Шат., ТС), таксама прыману́ць ’прынадзіць’ (навагр., Сл. ПЗБ); з далейшым развіццём семантыкі: прымону́цца ’замануцца’, прыману́цца ’прыкінуцца, прытварыцца’ (ТС), ’прывыкнуць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), прыманты́ты ’прываражыць, прывабіць’ (кобр., Нар. лекс.). Сюды ж аддзеяслоўныя ўтварэнні: прыма́на ’спакуса; прыманка’ (Нас.), прыма́нны ’прывабны’ (ТС), прыма́нка, прыма́ннык ’прынада (у тым ліку пчаліная); (цёмная) шапка, якую кладуць на сук або вешаюць на дрэва, каб сеў [пчаліны] рой; невялікі вулей, які ставяць на дрэве ў лесе для прываблівання пчол’ (Інстр. 1, Ян., Нар. сл.; трак., Сл. ПЗБ; Скарбы; пін., мазыр., ЛА, 1), пріма́нка ’мядовы раствор, розныя пахучыя расліны, якімі націраюць або абпырскваюць вулей для прываблівання пчол’ (слаўг., Нар. сл.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад мані́ць/ману́ць (гл.) < прасл. *maniti (sę). Укр. примани́ти ’прынадзіць, прывабіць’, прима́на ’прынада; спакуса’, прима́нка ’прынада; прываба’, рус. дыял. прима́нывать ’прынаджваць, прывабліваць’, примана́ться ’прычапіцца, прывязацца’, прима́н, прима́нка ’прынада’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 382–383.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)