манумента́льна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
манумента́льна манумента́льней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

манумента́льна нареч. монумента́льно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

манумента́льна-дэкараты́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. манумента́льна-дэкараты́ўны манумента́льна-дэкараты́ўная манумента́льна-дэкараты́ўнае манумента́льна-дэкараты́ўныя
Р. манумента́льна-дэкараты́ўнага манумента́льна-дэкараты́ўнай
манумента́льна-дэкараты́ўнае
манумента́льна-дэкараты́ўнага манумента́льна-дэкараты́ўных
Д. манумента́льна-дэкараты́ўнаму манумента́льна-дэкараты́ўнай манумента́льна-дэкараты́ўнаму манумента́льна-дэкараты́ўным
В. манумента́льна-дэкараты́ўны
манумента́льна-дэкараты́ўнага
манумента́льна-дэкараты́ўную манумента́льна-дэкараты́ўнае манумента́льна-дэкараты́ўныя
Т. манумента́льна-дэкараты́ўным манумента́льна-дэкараты́ўнай
манумента́льна-дэкараты́ўнаю
манумента́льна-дэкараты́ўным манумента́льна-дэкараты́ўнымі
М. манумента́льна-дэкараты́ўным манумента́льна-дэкараты́ўнай манумента́льна-дэкараты́ўным манумента́льна-дэкараты́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

манумента́льна-дэкарацы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. манумента́льна-дэкарацы́йны манумента́льна-дэкарацы́йная манумента́льна-дэкарацы́йнае манумента́льна-дэкарацы́йныя
Р. манумента́льна-дэкарацы́йнага манумента́льна-дэкарацы́йнай
манумента́льна-дэкарацы́йнае
манумента́льна-дэкарацы́йнага манумента́льна-дэкарацы́йных
Д. манумента́льна-дэкарацы́йнаму манумента́льна-дэкарацы́йнай манумента́льна-дэкарацы́йнаму манумента́льна-дэкарацы́йным
В. манумента́льна-дэкарацы́йны (неадуш.)
манумента́льна-дэкарацы́йнага (адуш.)
манумента́льна-дэкарацы́йную манумента́льна-дэкарацы́йнае манумента́льна-дэкарацы́йныя (неадуш.)
манумента́льна-дэкарацы́йных (адуш.)
Т. манумента́льна-дэкарацы́йным манумента́льна-дэкарацы́йнай
манумента́льна-дэкарацы́йнаю
манумента́льна-дэкарацы́йным манумента́льна-дэкарацы́йнымі
М. манумента́льна-дэкарацы́йным манумента́льна-дэкарацы́йнай манумента́льна-дэкарацы́йным манумента́льна-дэкарацы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

манумента́льна-дэкараты́ўны монумента́льно-декорати́вный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва 4/430; 6/620; 9/154; 12/604, 613

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАНУМЕНТА́ЛЬНА-ДЭКАРАТЫ́ЎНАЕ МАСТА́ЦТВА,

тэрмін, які часам ужываецца як сінонім манументальнага мастацтва ці для абазначэння кірунку манум. мастацтва, дзе пераважае дэкар. аснова.

т. 10, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНУМЕНТА́ЛЬНА-ДЭКАРАТЫ́ЎНАЯ СКУЛЬПТУ́РА,

від дэкаратыўнай скульптуры, цесна звязаны з архітэктурай і прыродным ландшафтам. Прызначана для аздаблення фасадаў і інтэр’ераў будынкаў, мастоў, трыумфальных арак, фантанаў, архітэктуры малых форм, упрыгожвання паркаў, плошчаў, вуліц. Уключае: статуі і рэльефы, якія маюць самаст. значэнне; статуі, якія выконваюць ролю арх. элементаў (атланты, карыятыды); статуі-фантаны; скульпт. арнаментацыю на будынках.

Вядома са старажытнасці ў многіх народаў. Найб. росквіту дасягнула ў эпоху антычнасці, у стылях готыкі, рэнесансу, барока і класіцызму ў культавым і палацавым буд-ве, садова-паркавым мастацтве, у мастацтве краін Усходу. У 20 ст. развіваецца пераважна як элемент ландшафтнага дызайна, была пашырана ў архітэктуры мадэрну і пабудовах, зарыентаваных на класіцыстычную традыцыю. З’явіліся яе новыя формы: агітацыйная, гульнёвая (для дзіцячых пляцовак), скульпт. інсталяцыі і інш. Часам выкарыстоўваюць сучасныя тэхн. сродкі: рух, гук, светлавыя эфекты і інш.

На Беларусі пашырылася ў 16—19 ст. у палацавым і культавым дойлідстве. Складаным сімволіка-алегарычным ладам, экспрэсіўнасцю, багаццем і разнастайнасцю форм вызначалася культавая скульптура 17—18 ст. (касцёл ў в. Новая Мыш Баранавіцкага, Воўчын Камянецкага р-на Брэсцкай вобл., Міхалішкі Астравецкага, Ішчална Мастоўскага р-наў Гродзенскай вобл., бернардзінцаў у Гродне, францысканцаў у Пінску і інш.). У мастацтве класіцызму выкарыстоўвалася ў палацава-паркавых ансамблях, гар. і сельскіх сядзібах (палац Радзівілаў у в. Паланэчка Баранавіцкага р-на, «Паляўнічы домік» у Гомелі, палац Храптовічаў у г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. і інш.). Сярод паркавых скульптур 19 ст. алегарычная статуя «Багіня Міра» (1834) В.​Дэмут-Маліноўскага ў парку палаца Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, кампазіцыя «Хлопчык з лебедзем» (1874) у скверы Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. У 1930-я г. зроблены рэльефы ў будынках Дома ўрада (скульпт. А.​Бембель, У.​Рытар, Р.​Ізмайлаў), Дома афіцэраў (Бембель, А.​Глебаў і інш.), Нац. акад. т-ра оперы і балета (Бембель і інш.) у Мінску. У 1950-я г. М.-д.с. арганічна суадносілася з архітэктурай класіцыстычнай арыентацыі: Рэсп. міжсаюзны палац культуры прафсаюзаў (скульпт. Глебаў, С.​Селіханаў, В.​Папоў), Нац. маст. музей (Бембель, П.​Белавусаў, С.​Адашкевіч, М.​Роберман) у Мінску і інш. Імкненнем сцвердзіць новыя пластычныя ідэі вызначаюцца найб. значныя творы 1970—90-х г.: кампазіцыі «Купава» перад будынкам рэстарана «Журавінка» (У.​Кузняцоў), «Вянок» фантана ў парку імя Я.​Купалы (А.​Анікейчык, Л.​Гумілеўскі, А.​Заспіцкі), «Юнацтва» ў скверы перад будынкам гасцініцы «Мінск» (Анікейчык), «Бег» над ўваходам стадыёна «Дынама» і «Арфей» перад будынкам муз. вучылішча (абедзве В.​Занковіч), «Юнак іграе на жалейцы» і «Поры года» ў гасцініцы «Турыст» (С.​Ларчанка, А.​Кішчанка), «Лаўка» ў Міхайлаўскім скверы (У.​Жбанаў), скульптуры «Паэзія», «Музыка», «Сцэнаграфія», «Танец», «Тэатр» на фасадзе Дзярж. т-ра муз. камедыі і кампазіцыя «Батлейка» каля яго будынка (Л.​Зільбер), скульпт. групы фантанаў «Поры года» на праспекце Машэрава — «Гуканне вясны» («Вясна», А.​Шатэрнік), «Купалле» («Лета», Л.​Давідзенка), «Свята ўраджаю» («Восень», Ю.​Палякоў), «Каляды» («Зіма», Занковіч) у Мінску; кампазіцыі «Натхненне» на фасадзе будынка Гродзенскага абл. драм. т-ра (Зільбер); «Белая дама з халопам» (Г.​Гаравая), «Русалка» (Л.​Гумілеўскі), «Анёл-заступнік з хлопчыкам» (А.​Фінскі), «Сабака для палявання» (П.​Лук, В.​Янушкевіч) у палацава-паркавым комплексе ў г. Нясвіж Мінскай вобл. і інш.

Л.​Г.​Лапцэвіч.

Да арт. Манументальна-дэкаратыўная скульптура. Ж.​Б.​Карпо. Чатыры часткі свету. Скульптурная група фантана на плошчы Абсерваторыі ў Парыжы. 1867—72.
Да арт. Манументальна-дэкаратыўная скульптура. Фрагмент галоўнага алтара касцёла аўгусцінцаў. Вёска Міхалішкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобл.

т. 10, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

монумента́льно нареч. манумента́льна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

монумента́льно-декорати́вный манумента́льна-дэкараты́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)