мануме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Архітэктурнае або скульптурнае збудаванне ў гонар якой-н. выдатнай падзеі або знакамітай асобы.

М.

Якубу Коласу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мануме́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мануме́нт мануме́нты
Р. мануме́нта мануме́нтаў
Д. мануме́нту мануме́нтам
В. мануме́нт мануме́нты
Т. мануме́нтам мануме́нтамі
М. мануме́нце мануме́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мануме́нт м., прям., перен. монуме́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мануме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Архітэктурнае або скульптурнае збудаванне ў гонар якой‑н. выдатнай падзеі, асобы; помнік. Аўтобус прыпыніўся на Круглай плошчы насупроць манумента-помніка героям Айчыннай вайны. Паслядовіч. // Велічны помнік над магілай.

2. перан. Што‑н. велічнае, створанае чалавекам, якое застаецца як памяць аб ім. А яго [Леніна] найлепшы твор, Найлепшы манумент — СССР. Бядуля.

[Лац. monumentum ад moneo — напамінаю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манумент 6/619, 620; 8/514

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАНУМЕ́НТ (лац. monumentum ад moneo нагадваю) у скульптуры і архітэктуры, помнік вял. памераў у гонар значнай падзеі, выдатнага грамадскага дзеяча. Часта з’яўляецца ідэйнай і аб’ёмна-прасторавай дамінантай арх. ансамбля. Нярэдка будуецца ў выглядзе скульптурна-.арх. комплексу (гл. Мемарыяльныя збудаванні).

т. 10, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мануме́нт м. Monumént n -(e)s, -e, Dénkmal n -s, -mäler

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мануме́нт

(лац. monumentum)

1) вялікі помнік, архітэктурнае або скульптурнае збудаванне ў гонар выдатнай гістарычнай падзеі або асобы;

2) перан. што-н. велічнае, створанае чалавекам, якое застаецца як памяць аб ім.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МАНУМЕ́НТ ПЕРАМО́ГІ ў Мінску,

помнік у гонар перамогі сав. народа над фаш. Германіяй і на ўшанаванне памяці воінаў Сав. Арміі і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Устаноўлены ў 1954 на Перамогі плошчы (арх. Г.​Заборскі, У.​Кароль) Мае форму абеліска (выш. каля 40 м), абліцаванага шэрым гранітам і завершанага выявай ордэна Перамогі; яго грані рытмічна расчлянёны палосамі, стылізаванымі пад бел. арнамент. На 4 гранях пастамента размешчаны бронз. гарэльефы: «9 мая 1945 г.» (скульпт. А.​Бембель), «Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (скульпт. С.​Селіханаў), «Слава загінуўшым героям» (скульпт. З.​Азгур), «Партызаны Беларусі» (скульпт. А.​Глебаў). Як сімвал перамогі на базе абеліска ляжыць абвіты лаўровай галінкай меч (скульпт. С.​Салтыкоў). Ступеньчаты стылабат з 4 бакоў фланкіраваны вянкамі (скульпт. С.​Адашкевіч). У 1961 каля падножжа манумента запалены Вечны агонь. У 1984 пляцоўка перад манументам атрымала новае маст.-арх. афармленне.

М.​М.​Яніцкая.

Манумент Перамогі.

т. 10, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНУМЕ́НТ У ГО́НАР МА́ЦІ-ПАТРЫЁТКІ,

мемарыяльны комплекс у г. Жодзіна Мінскай вобл. Адкрыты ў 1975 (скульпт. А.​Заспіцкі, І.​Міско, М.​Рыжанкоў, арх. А.​Трафімчук; Дзярж. прэмія СССР 1977) каля шашы Мінск—Масква. Манумент у выглядзе шасціфігурнай скульпт. кампазіцыі (з бронзы), выцягнутай па гарызанталі. Фігура маці нібы застыла на 2-ступеньчатым пастаменце, а праз сімвалічную дарогу — на больш нізкім пастаменце фігуры яе 5 сыноў, што пайшлі на вайну. У помніку ўвасоблены драм. лёс маці, жыхаркі г. Жодзіна Н.Ф.Купрыянавай, усе 5 сыноў якой аддалі жыццё за вызваленне Радзімы ад ням.-фаш. захопнікаў (малодшы з іх П.І.Купрыянаў — Герой Сав. Саюза). Комплекс арганічна ўпісваецца ў навакольнае асяроддзе.

Л.​Г.​Лапцэвіч.

Манумент у гонар маці-патрыёткі.

т. 10, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)