манты́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. манты́йны манты́йная манты́йнае манты́йныя
Р. манты́йнага манты́йнай
манты́йнае
манты́йнага манты́йных
Д. манты́йнаму манты́йнай манты́йнаму манты́йным
В. манты́йны (неадуш.) манты́йную манты́йнае манты́йныя (неадуш.)
Т. манты́йным манты́йнай
манты́йнаю
манты́йным манты́йнымі
М. манты́йным манты́йнай манты́йным манты́йных

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ма́нтыйны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ма́нтыйны ма́нтыйная ма́нтыйнае ма́нтыйныя
Р. ма́нтыйнага ма́нтыйнай
ма́нтыйнае
ма́нтыйнага ма́нтыйных
Д. ма́нтыйнаму ма́нтыйнай ма́нтыйнаму ма́нтыйным
В. ма́нтыйны (неадуш.)
ма́нтыйнага (адуш.)
ма́нтыйную ма́нтыйнае ма́нтыйныя (неадуш.)
ма́нтыйных (адуш.)
Т. ма́нтыйным ма́нтыйнай
ма́нтыйнаю
ма́нтыйным ма́нтыйнымі
М. ма́нтыйным ма́нтыйнай ма́нтыйным ма́нтыйных

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МАНТЫ́ЙНЫ ПЛЮМ,

гарачыя струмені магматычнага рэчыва, што ўздымаюцца з ніжняй мантыі Зямлі (амаль ад мяжы ядро — мантыя) да асновы літасферных пліт і праплаўляюць іх; праява ўнутрыплітнай магматычнай і тэктанічнай актыўнасці, іх зараджэнне — прадвеснік перадрыфтавага тэктанічнага рэжыму зямной кары. Тэрмін уведзены ў 1963 амер. геолагамі Дж.​Уілсанам і В.​Морганам. Прыкметы М.п.: скляпеннае падняцце зямной кары дыям. да 2000 км з праявай вулканізму і трэшчынных выліванняў, высокі цеплавы паток, геамех. напружанасць да 800 МПа, т-ра плаўлення рэчыва да 1400—1600 °C.

Г.​І.​Каратаеў.

т. 10, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРА́ЧЫ ПУНКТ, у тэктоніцы,

участак зямной паверхні з надзвычайна высокай актыўнасцю вулканізму (сучаснага або ў геал. мінулым). Узнікае ў выніку лакальнага пад’ёму мантыйнага рэчыва (гл. Мантыйны плюм). У гэтых пунктах адбываецца станчэнне і разагрэў зямной кары. Бываюць унутрыплітныя (Гавайскія а-вы) і на дывергентных граніцах пліт (в-аў Ісландыя). Пад гарачым пунктам разумеюць таксама ўчастак унутры мантыі, дзе т-ра вышэй за сярэднюю.

т. 5, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАДНЯШЧЭ́ЛЕПНЫЯ (Opisthobranchia),

падклас бруханогіх малюскаў. 12 атр., па інш. сістэме 5. Каля 13 тыс. відаў. Пашыраны на розных глыбінях Сусветнага ак., некат. ў прэсных водах. Большасць жыве на марскім дне, на пясчаным або глеістым грунце. Найб. вядомыя З.: актэон (Actaeon tornatilis), марскі заяц (Aplysia depilans), куклянка-парасон (UmbreÚa mediterranea) і інш.

Цела выцягнутае, пляскатае. Нага часта відазмененая, яе бакі могуць разрастацца ў крылападобныя лопасці (параподыі) для плавання. Па баках спіны часта скурныя нарасці (другасныя шчэлепы). Мантыйны комплекс ссунуты назад на правым баку цела (адсюль назва). Гермафрадыты. У большасці развіццё праз планктонную лічынку (велігер). Драпежнікі і расліннаедныя.

т. 6, с. 498

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)