МАНДА́ТНЫЯ ТЭРЫТО́РЫІ,

агульная назва б. калоній Германіі і некаторых уладанняў Турцыі, перададзеных пасля 1-й сусв. вайны Лігай Нацый у кіраванне краінам-пераможцам на аснове мандата. Мандатная сістэма, уведзеная паводле Статута Лігі Нацый, фактычна ўяўляла сабой форму каланіяльнага панавання імперыяліст. дзяржаў і прыкрывала пераразмеркаванне імі каланіяльных уладанняў пераможаных дзяржаў. Кожная з М.т. мела свой статус, які ў многім залежаў ад дзяржаў — трымальнікаў мандатаў. Пасля 2-й сусв. вайны мандатная сістэма заменена сістэмай апекі ААН (гл. Апека міжнародная).

т. 10, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

манда́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. манда́тны манда́тная манда́тнае манда́тныя
Р. манда́тнага манда́тнай
манда́тнае
манда́тнага манда́тных
Д. манда́тнаму манда́тнай манда́тнаму манда́тным
В. манда́тны (неадуш.)
манда́тнага (адуш.)
манда́тную манда́тнае манда́тныя (неадуш.)
манда́тных (адуш.)
Т. манда́тным манда́тнай
манда́тнаю
манда́тным манда́тнымі
М. манда́тным манда́тнай манда́тным манда́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

манда́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мандата. Мандатная камісія (камісія, якая правярае паўнамоцтвы ўдзельнікаў з’ездаў, канферэнцый). Мандатныя тэрыторыі (былыя германскія калоніі і частка тэрыторыя былой Асманскай імперыі, захопленыя пасля першай сусветнай вайны Англіяй, Францыяй, ЗША і перададзеныя пад іх кіраўніцтва па мандату Лігі нацый).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)