МАНГО́ЛЬСКАЕ ПІСЬМО́, старамангольскае пісьмо,
пісьменства, створанае на аснове уйгурскага алфавіта (гл. Уйгурскае пісьмо). Першыя помнікі М.п. — надпіс на т.зв. Чынгісавым камені (1225), Пісьмо іль-хана Аргуна (1289). Напрамак пісьма зверху ўніз, радкі чытаюцца злева направа, знакі паліфоннага характару (многія перадаюць па 2 ці 3 фанемы). У залежнасці ад становішча ў слове некат. знакі маюць 2 ці 3 абрысы. У алфавіце 20 асн. і 8 дадатковых літар (для перадачы іншамоўных гукаў) — вытворныя ад 14 асн. знакаў уйгурскага алфавіта, які захоўваўся ў манголаў у запазычаным выглядзе; на мяжы 16—17 ст. у яго ўнесены значныя змены. Вядомы таксама квадратнае пісьмо (13—14 ст., на аснове тыбецкага алфавіта), з 17 ст. — айрацкае «яснае пісьмо» Зая-Пандзіты (на аснове «старога пісьма»; атрымала шырокае распаўсюджанне сярод айратаў і калмыкаў). М.п. існавала да 1931 у буратаў (Бурація) і да 1945 у Манголіі; ва Унутр. Манголіі (Кітай) ім працягваюць карыстацца.
Літ.:
Санжеев Г.Д. Старописьменный монгольский язык. М., 1964;
Яго ж. Лингвистическое введение в изучение истории письменности монгольских народов. Улан-Удэ, 1977.
т. 10, с. 74
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
манго́льскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
манго́льскі |
манго́льская |
манго́льскае |
манго́льскія |
| Р. |
манго́льскага |
манго́льскай манго́льскае |
манго́льскага |
манго́льскіх |
| Д. |
манго́льскаму |
манго́льскай |
манго́льскаму |
манго́льскім |
| В. |
манго́льскі (неадуш.) манго́льскага (адуш.) |
манго́льскую |
манго́льскае |
манго́льскія (неадуш.) манго́льскіх (адуш.) |
| Т. |
манго́льскім |
манго́льскай манго́льскаю |
манго́льскім |
манго́льскімі |
| М. |
манго́льскім |
манго́льскай |
манго́льскім |
манго́льскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бура́т-манго́льскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
бура́т-манго́льскі |
бура́т-манго́льская |
бура́т-манго́льскае |
бура́т-манго́льскія |
| Р. |
бура́т-манго́льскага |
бура́т-манго́льскай бура́т-манго́льскае |
бура́т-манго́льскага |
бура́т-манго́льскіх |
| Д. |
бура́т-манго́льскаму |
бура́т-манго́льскай |
бура́т-манго́льскаму |
бура́т-манго́льскім |
| В. |
бура́т-манго́льскі (неадуш.) бура́т-манго́льскага (адуш.) |
бура́т-манго́льскую |
бура́т-манго́льскае |
бура́т-манго́льскія (неадуш.) бура́т-манго́льскіх (адуш.) |
| Т. |
бура́т-манго́льскім |
бура́т-манго́льскай бура́т-манго́льскаю |
бура́т-манго́льскім |
бура́т-манго́льскімі |
| М. |
бура́т-манго́льскім |
бура́т-манго́льскай |
бура́т-манго́льскім |
бура́т-манго́льскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
тыбе́та-манго́льскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
тыбе́та-манго́льскі |
тыбе́та-манго́льская |
тыбе́та-манго́льскае |
тыбе́та-манго́льскія |
| Р. |
тыбе́та-манго́льскага |
тыбе́та-манго́льскай тыбе́та-манго́льскае |
тыбе́та-манго́льскага |
тыбе́та-манго́льскіх |
| Д. |
тыбе́та-манго́льскаму |
тыбе́та-манго́льскай |
тыбе́та-манго́льскаму |
тыбе́та-манго́льскім |
| В. |
тыбе́та-манго́льскі (неадуш.) тыбе́та-манго́льскага (адуш.) |
тыбе́та-манго́льскую |
тыбе́та-манго́льскае |
тыбе́та-манго́льскія (неадуш.) тыбе́та-манго́льскіх (адуш.) |
| Т. |
тыбе́та-манго́льскім |
тыбе́та-манго́льскай тыбе́та-манго́льскаю |
тыбе́та-манго́льскім |
тыбе́та-манго́льскімі |
| М. |
тыбе́та-манго́льскім |
тыбе́та-манго́льскай |
тыбе́та-манго́льскім |
тыбе́та-манго́льскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
тата́ра-манго́льскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
тата́ра-манго́льскі |
тата́ра-манго́льская |
тата́ра-манго́льскае |
тата́ра-манго́льскія |
| Р. |
тата́ра-манго́льскага |
тата́ра-манго́льскай тата́ра-манго́льскае |
тата́ра-манго́льскага |
тата́ра-манго́льскіх |
| Д. |
тата́ра-манго́льскаму |
тата́ра-манго́льскай |
тата́ра-манго́льскаму |
тата́ра-манго́льскім |
| В. |
тата́ра-манго́льскі (неадуш.) тата́ра-манго́льскага (адуш.) |
тата́ра-манго́льскую |
тата́ра-манго́льскае |
тата́ра-манго́льскія (неадуш.) тата́ра-манго́льскіх (адуш.) |
| Т. |
тата́ра-манго́льскім |
тата́ра-манго́льскай тата́ра-манго́льскаю |
тата́ра-манго́льскім |
тата́ра-манго́льскімі |
| М. |
тата́ра-манго́льскім |
тата́ра-манго́льскай |
тата́ра-манго́льскім |
тата́ра-манго́льскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
цю́рка-манго́льскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
цю́рка-манго́льскі |
цю́рка-манго́льская |
цю́рка-манго́льскае |
цю́рка-манго́льскія |
| Р. |
цю́рка-манго́льскага |
цю́рка-манго́льскай цю́рка-манго́льскае |
цю́рка-манго́льскага |
цю́рка-манго́льскіх |
| Д. |
цю́рка-манго́льскаму |
цю́рка-манго́льскай |
цю́рка-манго́льскаму |
цю́рка-манго́льскім |
| В. |
цю́рка-манго́льскі (неадуш.) цю́рка-манго́льскага (адуш.) |
цю́рка-манго́льскую |
цю́рка-манго́льскае |
цю́рка-манго́льскія (неадуш.) цю́рка-манго́льскіх (адуш.) |
| Т. |
цю́рка-манго́льскім |
цю́рка-манго́льскай цю́рка-манго́льскаю |
цю́рка-манго́льскім |
цю́рка-манго́льскімі |
| М. |
цю́рка-манго́льскім |
цю́рка-манго́льскай |
цю́рка-манго́льскім |
цю́рка-манго́льскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КАФА́РАЎ (Пётр Іванавіч) (у манастве Паладый; 29.9.1817, г. Чыстапаль, Татарстан — 18.12.1878),
расійскі вучоны-ўсходазнавец. Вучыўся ў Казанскай семінарыі і Пецярбургскай духоўнай акадэміі. У вер. 1840 у складзе рус. духоўнай місіі паехаў у Пекін (знаходзіўся там з перапынкамі 38 гадоў). Складальнік «Кітайска-рускага слоўніка» (ч. 1—2, 1888; завершаны П.С.Паповым). Пераклаў кіт. пісьмовыя помнікі «Падарожжа даоскага манаха Чан Чуня на Захад», «Старажытнае мангольскае паданне аб Чынгісхане» (1866) і інш. Аўтар прац па гісторыі рэлігій у Кітаі (будызму, хрысціянству, ісламу) і рас.-кіт. адносін. У 1870—71 удзельнічаў у археал. і этнагр. экспедыцыі Рус. геагр. т-ва ў Усурыйскі край.
т. 8, с. 187
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМЫ́ЦКАЯ МО́ВА адна з мангольскіх моў. Пашырана на тэр. Калмыкіі, часткова ў Астраханскай, Растоўскай абласцях, у Стаўрапольскім краі, а таксама ў Кіргізіі (раён воз. Ісык-Куль). Вылучаюцца 2 дыялекты: дэрбецкі і таргуцкі. Для фанетыкі характэрны кароткія і доўгія галосныя, сінгарманізм. Назоўнікі маюць катэгорыі ліку і склону, катэгорыя роду адсутнічае. Прыметнікі дапасуюцца да назоўнікаў. Дзеясловы захоўваюць катэгорыі трывання, стану, ладу, часу, асобы, ліку. У лексіцы значная колькасць запазычанняў з санскрыту, тыбецкай, кіт., араб., перс. і цюрк. моў, а таксама з рускай. У 1648—1924 калмыкі карысталіся зая-кандзіцкім пісьменствам (гл. Мангольскае пісьмо), на якім існуе багатая л-ра. У 1924 быў уведзены алфавіт на аснове рус. графікі, у 1931—38 ужываўся латынізаваны алфавіт, з 1938 пісьменства на аснове рус. графікі.
Літ.:
Павлов Д.А. Современный калмыцкий язык: Фонетика и графика. Элиста, 1968;
Грамматика калмыцкого языка: Фонетика и морфология. Элиста, 1983;
Бардаев Э.Ч. Современный калмыцкий язык: Лексикология Элиста, 1985.
т. 7, с. 476
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГО́ЛЬСКАЯ МО́ВА,
адна з мангольскіх моў. Афіц. мова Манголіі (з 1921; на аснове халхаскага дыялекту). Пашырана таксама ў аўт. раёне Кітая Унутр. Манголіі і шэрагу інш. правінцый. Сфарміравалася ў 14—16 ст. на аснове аднаго з дыялектаў стараж.-манг. мовы. Мае 2 групы дыялектаў: свісцяча-шыпячыя, у гукавым складзе якіх ёсць свісцячыя і шыпячыя зычныя (халхаскі на тэр. Манголіі, шылінгольскі, кукунорскі на тэр. Кітая), і шыпячыя дыялекты, у якіх адсутнічаюць афрыкаты дз, ц (чахарскі, харачынскі, ардоскі на тэр. Кітая). У фанетыцы — сінгарманізм, доўгія і кароткія галосныя, дыфтонгі; у марфалогіі — аглюцінацыя, адсутнасць катэгорыі роду, асабова-прэдыкатыўных часціц, развітая сістэма станаў дзеяслова, дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў; у сінтаксісе — пастаноўка дзейніка перад выказнікам, паясняльнага слова перад паяснёным. Пісьмовая літ. мова манголаў — старапісьмовая М.м. (гл. Мангольскае пісьмо); ёй карыстаюцца ва Унутр. Манголіі. З 1945 у Манголіі ўведзена новае пісьменства на аснове рус. графікі.
Літ.:
Санжеев Г.Д. Современный монгольский язык. 2 изд. М., 1960.
т. 10, с. 74
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)