Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ДВІГСГАФЕН (Ludwigshafen),
горад на ПдЗ Германіі, зямля Рэйнланд-Пфальц. Размешчаны на левым беразе р. Рэйн; мостам злучаны з г.Мангейм і ўтварае прамысл. агламерацыю. 168 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт. Адзін з гал. цэнтраў хім. прам-сці краіны, у т.л. «БАСФ» — адна з буйнейшых у свеце хім. карпарацый. Прадпрыемствы машынабудавання (выпуск хім. абсталявання), шкляной і харч. прам-сці. Музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАФ ((Graf) Штэфі) (Штэфані Марыя; н. 14.6.1969, г.Мангейм, Германія),
нямецкая спартсменка (тэніс). Чэмпіёнка свету (1987—90, 1993) і Алімпійскіх гульняў (1988). Пераможца адкрытых чэмпіянатаў Аўстраліі (1988—90, 1993), Францыі (1987—88), ЗША (1988—89, 1993), Уімблдонскага турніру (1988—89, 1991—93) у адзіночным разрадзе. Уладальніца кубка Вялікага Шлема (1988). З канца 1980-х г. займае вядучыя пазіцыі ў рэйтынгу мацнейшых тэнісістак свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХНЯРЭ́ЙНСКАЯ НІЗІ́НА,
нізіна па цячэнні р. Рэйн паміж гарамі Юра і Рэйнскімі Сланцавымі гарамі, у Францыі і Германіі. Даўж. каля 300 км, шыр. да 40 км. Верхнярэйнская нізіна — складаны грабен, запоўнены кайназойскімі адкладамі, месцамі — выхады вулканічных парод. Радовішчы калійнай солі і нафты. Клімат умерана кантынентальны, ападкаў 500—700 мм за год. Пасевы пшаніцы, цукр. буракоў; сады, вінаграднікі. Буйныя гарады: Карлсруэ, Мангейм, Франкфурт-на-Майне (ФРГ), Кальмар, Страсбур (Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЦ ((Benz) Карл Фрыдрых) (25.1171844, г. Карлсруэ, Германія — 4.4.1929),
нямецкі інжынер-вынаходнік. Вынайшаў стацыянарны двухтактавы газавы рухавік (1878), заснаваў Рэйнскі з-д газавых рухавікоў (1883, г.Мангейм). У 1885, незалежна да Г.Даймлера, стварыў гарыз. аднацыліндравы чатырохтактавы бензінавы рухавік э эп. запальваннем і на яго аснове першы ў свеце аўтамабіль (1886). Паклаў пачатак серыйнай аўтамаб. вытв-сці (аўтамабіль «Вела», 1894). У 1926 заснаванае Бенцам прадпрыемства аб’ядналася з кампаніяй па вытв-сці рухавікоў Даймлера (гл.«Даймлер-Бенц»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́СЕРМАН ((Bassermann) Альберт) (7.9.1867, г.Мангейм, Германія — 15.5.1952),
нямецкі акцёр. Сцэн. дзейнасць пачаў у гар. т-ры Базеля (1889). Працаваў у буйнейшых т-рах краіны. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Гельмер («Нора» Г.Ібсена), Крамптан («Калега Крамптан» Г.Гаўптмана), Лір, Атэла, Мальволіо, Петручыо («Кароль Лір», «Атэла», «Дванаццатая ноч», «Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра). З 1915 акцёр-гастралёр. У 1933 эмігрыраваў у Швейцарыю, потым у ЗША. З 1913 здымаўся ў кіно: «Лукрэцыя Борджыя» (Германія), «Рапсодыя ў стылі блюз» (ЗША), «Чырвоныя чаравічкі» (Вялікабрытанія) і інш.