манаты́пія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. манаты́пія
Р. манаты́піі
Д. манаты́піі
В. манаты́пію
Т. манаты́піяй
манаты́піяю
М. манаты́піі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

манаты́пія ж., тип. моноти́пия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МАНАТЫ́ПІЯ,

від друкаванай графікі, у якім алейныя фарбы ад рукі наносяцца на ідэальна гладкую паверхню метал. друкарскай формы. Друкаванне робіцца па ўвільготненай паперы, атрыманы адбітак адзін (унікальны). Творам уласцівы прыгожая фактура, багацце колеравых спалучэнняў. Існуе таксама аднаколеравая М., пераважна чорная. Тэхніка М. вядома з 17 ст., пашырана з канца 19 ст.

Да арт. Манатыпія. Р.​Кудрэвіч. Волагда. Сафія. 1960.

т. 10, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

манаты́пія

(ад мана- + -тыпія)

від друкаванай графікі, у якім алейныя фарбы ад рукі пераносяцца на ідэальна гладкую паверхню металічнай друкарскай формы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

моноти́пия тип. манаты́пія, -піі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)