манагра́фія, -і, мн. -і, -фій, ж.

Навуковы твор, што даследуе адно якое-н. пытанне, асвятляе адну тэму.

|| прым. манаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манагра́фія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. манагра́фія манагра́фіі
Р. манагра́фіі манагра́фій
Д. манагра́фіі манагра́фіям
В. манагра́фію манагра́фіі
Т. манагра́фіяй
манагра́фіяю
манагра́фіямі
М. манагра́фіі манагра́фіях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

манагра́фія ж. моногра́фия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

манагра́фія, ‑і, ж.

Навуковы твор, які ставіць сваёй мэтай глыбока даследаваць якое‑н. пытанне або тэму. У канцы 1949 г. у выданні «Савецкі пісьменнік» выйшла манаграфія Яўг. Мазалькова «Янка Купала», якая з’явілася значным укладам у беларускае савецкае літаратуразнаўства. Івашын.

[Ад грэч. mónos — адзін і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манаграфія 6/601

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАНАГРА́ФІЯ (ад мана... + ...графія),

грунтоўнае навуковае выданне, у якім даследуецца асобная праблема. ці тэма. Можа належаць аднаму аўтару ці быць калектыўнай. Забяспечваецца навук.-даведачным апаратам, паказальнікамі.

т. 10, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

манагра́фія ж. Monographe f -, -¦en, Monografe f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

манагра́фія

(ад мана- + -графія)

навуковая праца, прысвечаная ўсебаковаму даследаванню адной тэмы, праблемы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

манагра́фія

(ад гр. monos = адзін + grapho = пішу)

навуковая праца, прысвечаная ўсебаковаму даследаванню адной тэмы, праблемы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

моногра́фия манагра́фія, -фіі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)