маму́ра

(рус. мамура, ад фін. maamuurain)

травяністая расліна сям. ружавых з трайчастым лісцем і чырвонымі ядомымі пладамі, пашыраная ў тундры і тайзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Мамаранкі ’неўрадлівыя ягады’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Параўн. рус. паўн., наўг. маму́ра ’ягады касцяніцы, марошкі, абляпіхі’. Уграфінізм. Параўн. фін. maamuurain ’касцяніца’; ‑к‑, магчыма, з памяншальнага суфікса (параўн. эст. mari ’ягады’ — marjake ’ягадка’). Гл. Каліма, 162; Фасмер, 2, 566.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)