ма́монт палеонт. ма́мант, -та м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ма́мант м., палеонт. ма́монт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ма́мант ’жывёліна ледавіковага перыяду’ (ТСБМ). З рус. мамонт ’тс’, якое з зах.-тунгуск. ηamendi ’мядзведзь’ (Расянен ZfSlPh, 21, 293). На фанетыку лексемы ўплывалі і імя Мамонт, ст.-рус. Мамонтъ (са ст.-грэч. Μάμας, ‑αντος — гл. Сабалеўскі, РФВ, 65, 415; Фасмер, ZfSlPh, 21, 295). Кіпарскі (там жа, 26, 296–300) крыніцу гэтага слова бачыць у нянецк. (jĕåη) ηammuroťeə ’пажыральнік (зямлі)’ (Фасмер, 2, 566). Параўн. якуцк. mamut ’мамант’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ма́мант
(рус. мамонт, ад тунгуск. namendi)
вымерлая млекакормячая жывёла сям. сланоў з доўгай поўсцю і вялікімі біўнямі; жыла ў час ледніковага перыяду.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)