ма́мкаць

‘клікаць маму’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ма́мкаю ма́мкаем
2-я ас. ма́мкаеш ма́мкаеце
3-я ас. ма́мкае ма́мкаюць
Прошлы час
м. ма́мкаў ма́мкалі
ж. ма́мкала
н. ма́мкала
Загадны лад
2-я ас. ма́мкай ма́мкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ма́мкаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ма́мкаць ’клікаць маму’ (ТС), укр. ма́мкати, рус. ма́мкать ’тс’. Гукапераймальнае з суфіксам ‑ка‑ (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 69 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)