МАЛІ́ННЫЯ ЖУКІ́, малінавыя жукі,

маліннікі (Byturidae),

сямейства жукоў падатр. разнаедных. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 2 віды: М. звычайны (Bytums tomentosus) i М. охрацэус (B. ochraceus). Шкоднікі малін, ажын, касцяніц, яблыні, грушы, вішні.

Даўж. да 5 мм. Цела выгнутае. шаравата-чорнае, укрытае густымі валаскамі. Лічынка (даўж. да 6,5 мм) жаўтаватая або светла-карычневая. Жукі кормяцца лісцем. бутонамі і нектарнікамі кветак, лічынкі выгрызаюць пладаложы. Зімуюць у глебе.

С.Л.Максімава.

Малінны жук звычайны.

т. 10, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

малі́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. малі́нны малі́нная малі́ннае малі́нныя
Р. малі́ннага малі́ннай
малі́ннае
малі́ннага малі́нных
Д. малі́ннаму малі́ннай малі́ннаму малі́нным
В. малі́нны (неадуш.)
малі́ннага (адуш.)
малі́нную малі́ннае малі́нныя (неадуш.)
малі́нных (адуш.)
Т. малі́нным малі́ннай
малі́ннаю
малі́нным малі́ннымі
М. малі́нным малі́ннай малі́нным малі́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)