МАЛЮ́ЦІН (Сяргей Васілевіч) (4.10.1859, Масква — 6.12.1937),

расійскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1883—86) у І.​Пранішнікава і У.Макоўскага, у 1903—17 выкладаў у гэтым вучылішчы, у 1918—23 у Вышэйшых мастацка-тэхн. майстэрнях. Чл Саюза рус. мастакоў (1903), Т-ва перасоўных маст. выставак (1915), адзін з заснавальнікаў Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі. Карціны М. 1890-х г. блізкія да лірычных жанравых твораў позніх перасоўнікаў («Па этапу», 1890; «Сяброўкі», 1893). Як партрэтыст эвалюцыяніраваў ад свабоднага дынамічнага жывапісу 1900-х г. («Аўтапартрэт», 1901) да строгай манументалізаванай манеры 1910—20-х г., якая дазваляла больш дакладна выявіць артыстызм і інтэлектуальнасць мадэлі (партрэты М.​Несцерава, 1913; Дз.​Фурманава, 1922; В.​Бялыніцкага-Бірулі, 1929; «Партызан», 1936, і інш.). Працаваў таксама ў галінах кніжнай графікі (іл. да твораў А.​Пушкіна «Казка пра цара Салтана» і «Руслан і Людміла», 1898), дэкар.-прыкладнога, тэатр. мастацтва і архітэктуры, у якіх прытрымліваўся нац.-рамант. лініі стылю мадэрн.

т. 10, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Малюцін А. І. 8/152

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Малюцін С. В. 4/228; 6/597; 8/437; 9/114

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«О́КНА РО́СТА»,

«Окна сатиры РОСТА», агітацыйна-палітычныя сатырычныя плакаты, што ствараліся ў 1919—22 сав. мастакамі і паэтамі, якія працавалі ў сістэме Рас. тэлеграфнага агенцтва (РОСТА). Вызначаліся прастатой і лаканізмам маст. сродкаў, заснаваных пераважна на выразнасці сілуэтаў, яркай расфарбоўцы ў 2—3 колеры, выкарыстанні традыцый лубка, спалучэнні выявы з кароткім, часцей вершаваным тэкстам. Выконваліся і тыражаваліся ў трафарэтнай тэхніцы (да 150 экз.) у Маскве (І.​Малюцін, Дз.​Маор, У.​Маякоўскі, М.​Чарамных), Петраградзе (Л.​Брадаты, У.​Лебедзеў, А.​Радакоў) і інш. гарадах Расіі, на Украіне (Б.​Яфімаў), у Баку і інш. На Беларусі «О.Р.» выпускалі ў Віцебску і Гомелі.

Да арт. «Окна РОСТА» У.​Маякоўскі. Вораг апошні гатовы. 1920.

т. 11, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАВЫ́ДЗЬКА (Генадзь Браніслававіч) (н. 29.9.1955, г. Сянно Віцебскай вобл.),

бел. акцёр, рэжысёр. Скончыў Далёка-ўсходні ін-т мастацтваў (1977, г. Уладзівасток), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1991). У 1980—82 у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі імя В.​Дуніна-Марцінкевіча. З 1982 у Нац. т-ры імя Я.​Купалы. Створаныя ім вобразы каларытныя, адметныя дакладным асэнсаваннем драматургічнага матэрыялу. Сярод лепшых роляў: Усходні Вучоны («Тутэйшыя» Я.​Купалы), Драгун («Парог» А.​Дударава), Малюцін («Апошні журавель» Дударава і А.​Жука), Мужык («Страсці па Аўдзею» У.​Бутрамеева), Флар’яна («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі), Тарцюф («Тарцюф» Мальера). Ажыццявіў пастаноўкі: «Смех лангусты» Дж.​Марэла, «Звон — не малітва» І.​Чыгрынава (1992), «Гульня ў джын» Д.​Кобурна (1933). Стваральнік і кіраўнік т-ра «Бульвар смеху» (1995).

т. 5, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЯ́ЎСКІ (Георгій Рафаілавіч) (н. 16.10.1946, Мінск),

бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1970). Працаваў у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі (Бабруйск). З 1971 у Нац. акад. т-ры імя Я.​Купалы. Характарны акцёр. Карыстаючыся вострым сцэнічным малюнкам, захоўвае рысы рэальнага праўдападабенства вобразаў, нават створаных у гратэскава-камед. плане. Найб. значныя ролі: Ян Дабровіч («Ідылія» В.​Дуніна-Марцінкевіча), А.А. («Эмігранты» С.​Мрожака). З інш. роляў: Ксяндзоў («Апошні шанц» паводле В.​Быкава), Малюцін («Апошні журавель» А.​Дударава, А.​Жука), Міхалка («Ажаніцца — не журыцца» паводле Далецкіх і М.​Чарота), Папскі нунцый («Напісанае застаецца» А.​Петрашкевіча), Антоніо («Бура» У.​Шэкспіра), Клеант («Тарцюф» Мальера), Ферчайлд («Што той салдат, што гэты» Б.​Брэхта), доктар Магнуш («Гаральд і Мод» К.​Хігінса і Ж.​К.​Кар’ера), паштмайстар Шпекін («Рэвізор» М.​Гогаля), Бургамістр («Дракон» Я.​Шварца), цесць Худзякова («Характары» паводле В.​Шукшына).

В.​С.​Грыбайла.

т. 10, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕАРУ́СКІ СТЫ́ЛЬ,

кірунак у рус. архітэктуры канца 19 — пач. 20 ст. Пачатак пакладзены ў Абрамцаве пад Масквой, у маст. гуртку С.​І.​Мамантава (канец 1870 — пач. 1880-х г.), які аб’ядноўваў прыхільнікаў новых форм сінтэзу мастацтваў. Агульныя прынцыпы формаўтварэння, пластычнасць, стракатая дэкаратыўнасць пабудоў дазваляе разглядаць Н.с. як нац.-рамант. плынь у рамках стылю мадэрн. Для Н.с. характэрна стварэнне суцэльнага арх.-маст. вобраза, асацыятыўна звязанага з першакрыніцай, а не кампіляцыя стараж.-рус. форм. У арсенал стылізаваных форм уключаліся матывы асн. школ страж.-рус. дойлідства (наўгародскай, уладзіміра-суздальскай, т.зв. нарышкінскага барока і інш.). У праектаванні пабудоў удзельнічалі мастакі В.​Васняцоў (фасад Траццякоўскай галерэі, 1900—05), С.​Малюцін (даходны дом Пярцовай, 1905—07, з арх. Н.​Жукавым), арх. Ф.​Шэхтэль (Яраслаўскі вакзал, 1902—04, усе ў Маскве) і інш. Прадстаўнікі позняга Н.с. амаль літаральна ўзнаўлялі формы стараж.-рус. пабудоў (А.​Шчусеў, сабор Марфа-Марыінскага манастыра, 1908—12 у Маскве). Н.с. атрымаў увасабленне таксама ў дэкар.-прыкладным мастацтве, кніжнай графіцы, сцэнаграфіі.

А.​М.​Кулагін.

Да арт. Неарускі стыль. Яраслаўскі вакзал у Маскве. Арх. Ф.​Шэхтэль. 1902—04.

т. 11, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́ПЕРНЫ ТЭА́ТР ЗІМІНА́,

«Опера С.​І.​Зіміна», прыватны тэатр Расіі. Існаваў у 1904—17 у Маскве. Развіваў традыцыі Маскоўскай прыватнай рускай оперы. Адкрыты спектаклем «Майская ноч» М.​Рымскага-Корсакава на сцэне т-ра «Акварыум». Пазней спектаклі ставіліся на розных сцэнах. Уключаў хор, аркестр, балетную трупу. Пастановачнымі працэсамі кіраваў Зімін, гал. рэж. т-ра (з 1907) П.​Аленін. У рэпертуары пераважалі забытыя айч. творы і навінкі рус. і замежнай музыкі.

У розны час у т-ры працавалі: спевакі М.​Бачароў, В.​Дамаеў, М.​Данец, Ю.​Кіпарэнка-Даманскі, В.​Пятрова-Званцава, М.​Спяранскі, А.​Цвяткова, Н.​Ярмоленка-Южына, рэжысёры А.​Іваноўскі, Ф.​Камісаржэўскі, А.​Пятроўскі, муз. кіраўнікі — М.​Іпалітаў-Іванаў, М.​Багрыноўскі, Э.​Купер, А.​Пазоўскі, І.​Паліцын, Я.​Плотнікаў, Ю.​Слівінскі. Спектаклі афармлялі мастакі І.​Білібін, А.​Васняцоў, А.​Галавін, П.​Канчалоўскі, С.​Малюцін, В.​Паленаў, М.​Рэрых. В.​Сяроў, Ф.​Федароўскі і інш. На сцэне т-ра выступалі вакалісты Ф.​Шаляпін, Л.​Собінаў, М.​Батыстыні, Дж.​Ансельмі, М.​Гай, Л.​Кавальеры, Ціта Руфа, балерына М.​Кшасінская і інш. З 1917 дзярж. т-р (у 1919—20 Малая дзярж. опера, у 1921 Т-р муз. драмы, у 1922—24 акц. т-ва «Першая свабодная опера С.​І.​Зіміна»).

Літ.:

Боровский В. Московская опера С.​И.​Зимина. М., 1977.

т. 11, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)