малпава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; незак. (разм.).

Крыўляцца, пераймаць чые-н. рухі, міміку і пад.

|| наз. малпава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малпава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. малпу́ю малпу́ем
2-я ас. малпу́еш малпу́еце
3-я ас. малпу́е малпу́юць
Прошлы час
м. малпава́ў малпава́лі
ж. малпава́ла
н. малпава́ла
Загадны лад
2-я ас. малпу́й малпу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час малпу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

малпава́ць несов., разг. обезья́нничать, обезья́нить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малпава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; незак., каго-што і без дап.

Разм. Крыўляцца, пераймаць чые‑н. рухі, міміку і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обезья́нничать несов., разг. малпава́ць, перайма́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малпава́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. малпаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ape2 [eɪp] v. перайма́ць, крыўля́цца, малпава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

małpować

незак. малпаваць, пераймаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пераймаць; малпаваць (разм.); капіраваць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ape

[eɪp]

n.

1) ма́лпа f. (чалавекападо́бная)

2) Figur. іміта́тар -а m.

3) ду́рань -ня m.; нехлямя́жы грубія́н

to play the ape — малпава́ць, удава́ць ду́рня

- go ape

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)