Малочныя сумесі 6/588

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Малочныя прадукты 6/196, 567, 587, 588

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛО́ЧНЫЯ ПРАДУ́КТЫ,

харчовыя прадукты з малака пераважна с.-г. жывёл. Падзяляюцца на натуральнамалочныя прадукты (пітное малако рознай тлустасці, абястлушчанае — адгон, бялковае, вітамінізаванае, адтопленае і інш.; вяршкі, кісламалочныя прадукты), масла (салодка- і кісласметанковае, топленае і інш.), сыры (сычужныя і кісламалочныя), малочныя кансервы (згушчаныя і сухія малако і вяршкі, сухія кісламалочныя прадукты, прэпараты для дзіцячага харчавання і інш.), марожанае, пабочныя прадукты вытв-сці сыру, тварагу (сыроватка) і масла (маслёнка). Атрымліваюць шляхам пастэрызацыі, сепарацыі, стэрылізацыі, збівання, кіпячэння, ператоплівання, згушчэння, сушкі, аднаўлення з малочных кансерваў, зброджвання з дапамогай дражджавых грыбкоў і малочнакіслых бактэрый, уздзеяння сычужным ферментам, унясення напаўняльнікаў (напр., цукру, вітамінаў, садавіны, спецый, араматызатараў) і інш. Маюць лёгказасваяльныя і каштоўныя для арганізма пажыўныя і біялагічна актыўныя рэчывы: бялкі (у т.л. казеін), тлушчы, вугляводы, мінер. солі (асабліва кальцый і фосфар), арган. к-ты, фасфатыды (у т.л. лецыцін), ферменты, вітаміны і інш. Больш стойкія пры захоўванні, чым малако. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці кандытарскіх вырабаў, хлебапячэнні, для выкормлівання маладняку с.-г. жывёл. Многія М.п. — дыетычныя прадукты.

т. 10, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛО́ЧНЫЯ ЗАЛО́ЗЫ, млечныя залозы,

парныя скурныя органы млекакормячых жывёл і чалавека. У асобін жаночага полу ў перыяд лактацыі выдзяляюць малако, у асобін мужчынскага на працягу жыцця застаюцца рудыментарныя і не функцыянуюць. Найб. рост і развіццё М.з. адбываецца пры палавым выспяванні, цяжарнасці, лактацыі пад уплывам нерв. сістэмы і эндакрынных залоз. У залежнасці ад віду жывёлы бываюць множныя па ўсёй даўж. брушной паверхні (свінні), або грудныя (сланы), ці похвенныя (коні), мяняецца іх колькасць (2—20) і здольнасць выдзяляць малако пэўнага якаснага складу.

А.С.Леанцюк.

т. 10, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛО́ЧНЫЯ СУ́МЕСІ,

прадукты для штучнага гадавання або дакормлівання дзяцей груднога ўзросту, прыгатаваныя на аснове каровінага малака. Падзяляюць на адаптаваныя і неадаптаваныя (простыя), салодкія і кіслыя (ацыдафільныя). Напр., салодкія («Малютка», «Малыш», «Дзеталакт», «Тонус», «Алеся» і інш.) і ацыдафільныя («Малютка», біфілін і інш.) адаптаваныя, салодкія (В-рыс, «Здароўе» і інш.) і Кісламалочныя (кефір цэльны і ў развядзеннях, біялакт і інш.) неадаптаваныя. Адаптаваныя М.с. максімальна набліжаны да жаночага малака, збалансаваны паводле тлушчавага, бялковага, амінакіслотнага, вітаміннага і мінер. саставу. Неадаптаваныя гатуюць на аснове разведзенага каровінага малака і адвараў круп ці мукі з дабаўленнем цукр. сіропу.

М.В.Шчавелева.

т. 10, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мало́чная

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. мало́чная мало́чныя
Р. мало́чнай мало́чных
Д. мало́чнай мало́чным
В. мало́чную мало́чныя
Т. мало́чнай
мало́чнаю
мало́чнымі
М. мало́чнай мало́чных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мало́чны, -ая, -ае.

1. гл. малако.

2. Які дае многа малака.

Малочная карова.

3. Звязаны з перапрацоўкай малака.

М. завод.

4. Які выдзяляе малако.

Малочныя залозы.

5. Прызначаны для малака.

Малочныя бітоны.

6. Выкармлены малаком.

Малочныя парасяты.

7. у знач. наз. мало́чнае, -нага, н. Ежа з малаком або з малака.

Ён харчуецца толькі малочным.

Малочны брат або малочная сястра — аб няродных людзях, выкармленых малаком адной жанчыны.

Малочныя зубы — зубы ў дзяцей, якія выпадаюць пасля шасцігадовага ўзросту.

Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі (разм.) — матэрыяльна забяспечанае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кафэ́-мало́чная

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. кафэ́-мало́чная кафэ́-мало́чныя
Р. кафэ́-мало́чнай кафэ́-мало́чных
Д. кафэ́-мало́чнай кафэ́-мало́чным
В. кафэ́-мало́чную кафэ́-мало́чныя
Т. кафэ́-мало́чнай
кафэ́-мало́чнаю
кафэ́-мало́чнымі
М. кафэ́-мало́чнай кафэ́-мало́чных

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мало́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мало́чны мало́чная мало́чнае мало́чныя
Р. мало́чнага мало́чнай
мало́чнае
мало́чнага мало́чных
Д. мало́чнаму мало́чнай мало́чнаму мало́чным
В. мало́чны (неадуш.)
мало́чнага (адуш.)
мало́чную мало́чнае мало́чныя (неадуш.)
мало́чных (адуш.)
Т. мало́чным мало́чнай
мало́чнаю
мало́чным мало́чнымі
М. мало́чным мало́чнай мало́чным мало́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вегетарыя́нства, -а, н.

Сістэма харчавання, якая дазваляе ўжываць толькі раслінныя і малочныя прадукты.

|| прым. вегетарыя́нскі, -ая, -ае.

В. стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)