Малоец ’паважаны малады чалавек, хлопец’ (КЭС, лаг.). Укр. молодець, рус. молодец, славен. mládec, серб.-харв. mladac ’тс’, ’жанаты малады мужчына’, mlaci ’маладыя (на вяселлі)’. Да прасл. mold‑ьcь. Аб мене ‑дз‑ > ‑й‑ гл. Карскі, 1, 351.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малайца́ ’ўслаўленая, заслужаная дзяўчына, жанчына’ (КЭС, лаг.). Да малоец (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малойца ’хлопец’ (навагр., Сл. ПЗБ). Бел. рэгіяналізм. Да маладзец (гл.). Суфікс ‑ца пад уплывам польск. мовы (Карскі 2–3, 32). Гл. таксама малоец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГВА́РДЫЯ ЛЮДО́ВА (Gwardia Ludowa),
узброеныя падп. і партыз. фарміраванні Польскай рабочай партыі ў 1942—43 у 2-ю сусв. вайну. Створана 6.1.1942 (першы партыз. атрад на чале з Ф.Зубжыцкім пачаў дзейнічаць у маі 1942). Камендант (камандзір) Б.Малоец, нач. Гал. штаба М.Спыхальскі (1942) і Ф.Юзвяк (1942—43). Асн. формы дзейнасці: дыверсіі, сабатаж, разведка, партыз. рух. У 2-й пал. 1942 налічвала больш за 11 тыс. чал., у т. л. 1400 у партыз. атрадах. Атрады Гвардыі Людовай дзейнічалі супраць ням.-фаш. акупац. улад у Люблінскім, Жэшаўскім, Кракаўскім, Келецкім ваяводствах, у Сілезіі, Лодзі і інш. месцах. 1.1.1944 на базе Гвардыі Людовай створана Армія Людова.
т. 5, с. 100
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)