мало́дзіва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. мало́дзіва
Р. мало́дзіва
Д. мало́дзіву
В. мало́дзіва
Т. мало́дзівам
М. мало́дзіве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мало́дзіва, -а, н.

Вадкасць, якая выдзяляецца груднымі залозамі ў жанчын і самак млекакормячых перад родамі і некалькі дзён пасля родаў.

|| прым. мало́дзіўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мало́дзіва ср. моло́зиво

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мало́дзіва, ‑а, н.

Падобная на малако вадкасць, якая выдзяляецца груднымі залозамі ў жанчын і самак млекакормячых перад родамі і некалькі дзён пасля родаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мало́дзіва н. біял. rstmilch f -; Bestmilch f (у жывёл)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Малодзіва, мало́дзіва, моло́дзво, моло́дзьво, малодзьва ’малако непасрэдна перад і адразу пасля родаў, цялення’ (ТСБМ, Сцяшк., Шат., Касп., Бяльк., Сцяц., Сл. ПЗБ; карэліц., Нар. лекс.), малозіва, моло́зыво (слаўг., чав., Мат. Маг.; Грыг., Бяльк.; полац., Нар. сл.; красл., астр., трак., Сл. ПЗБ; Бес., Вешт., Ян.), малодзіла ’тс’ (шкл., Мат. АС). Укр. молозиво, рус. молозиво; польск. młodziwo, młozawo, mleziwa ад młody ’малады’, чэш. mlezivo, славац. mledzivo, славен. mlézivo, mléziva, серб.-харв. mljȅza, mȉzivo. Прасл. melzivo ’салодкае малако’ (гл. Вештарт, Бел. лекс., 23–24), якое з melgʼ‑/molgʼ‑ ’даіць’ (ст.-рус. мълсти ’збіваць масла’, млѣсти ’даіць’, славен. mlȅsti, mółsti, серб.-харв. му̏сти, макед. молзе, балг. мълзя́. І.‑е. адпаведнікі: літ. mìlžti, mélžti, malžýti, лат. malazenš, molozejsмалодзіва’, ст.-в.-ням. mëlhan ’даіць’, гоц. miluka ’малако’, ірл. bligim ’даю’, ст.-грэч. ἀμέλγω, алб. mjel, лац. mulgeo, тахар. A, тахар. B malk‑, mālk‑ ’даіць (-ца)’, ст.-інд. mr̥játi, mã́rs̥ti, mārjati ’чысціць’, авест. marəzaiti ’мые’ (Мее, MSL, 17, 60; Міклашыч, 187; Бернекер, 2, 73; Траўтман, 178; Фасмер, 2, 644–645; Скок, 2, 488–489; Бязлай, 2, 189 і 194; Мартынаў, Этимология–1968, 20). Абаеў (Этимология–84, 14) мяркуе, што рус. форма молозиво з’яўляецца «чыста» славянскай, а melz‑ утварылася ў выніку перакрыжавання (з германск. melk‑) ізаглосы. Гук ‑дз‑ пад уплывам польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

моло́зиво мало́дзіва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rstmilch

f - мало́дзіва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

siara

ж. малодзіва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

beestings

[ˈbi:stɪŋz]

n., pl.

мало́дзіва n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)