малеі́навы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
малеі́навы |
малеі́навая |
малеі́навае |
малеі́навыя |
| Р. |
малеі́навага |
малеі́навай малеі́навае |
малеі́навага |
малеі́навых |
| Д. |
малеі́наваму |
малеі́навай |
малеі́наваму |
малеі́навым |
| В. |
малеі́навы (неадуш.) малеі́навага (адуш.) |
малеі́навую |
малеі́навае |
малеі́навыя (неадуш.) малеі́навых (адуш.) |
| Т. |
малеі́навым |
малеі́навай малеі́наваю |
малеі́навым |
малеі́навымі |
| М. |
малеі́навым |
малеі́навай |
малеі́навым |
малеі́навых |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
малеі́навы
(ад лац. malum = яблык)
звязаны з арганічнай кіслатой, якая ў форме бясколерных крышталёў выпрацоўваецца сінтэтычна і выкарыстоўваецца для сінтэзу розных хімічных злучэнняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАЛЕІ́НАВЫ АНГІДРЫД,
цыклічны ангідрыд двухасноўнай малеінавай кіслаты, (C2H2CO)2O.
Бясколерныя легкаплаўкія крышталі (tпл 52,85 °C), шчыльн. 1480 кг/м³. Раствараецца ў вадзе (утвараецца малеінавая к-та), ацэтоне, бензоле. Узаемадзейнічае з дыенамі (гл. Дыенавы сінтэз), суполімерызуецца з вінільнымі злучэннямі і алефінамі з утварэннем насычаных лінейных палімераў. У прам-сці атрымліваюць парафазным каталітычным акісленнем бензолу ці бутану. Выкарыстоўваюць у вытв-сці поліэфірных і алкідных смол, пестыцыдаў, паверхнева-актыўных рэчываў і інш, Раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і верхніх дыхальных шляхоў, ГДК 1 мг/м³.
т. 10, с. 26
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГІДРЫ́ДЫ,
хімічныя злучэнні; вытворныя арган. і неарган. кіслот, якія ўтвараюцца пры іх дэгідратацыі. Ангідрыды неарган. кіслот — аксіды кіслотаўтваральных элементаў [напр., серны ангідрыд (SO3), фосфарны (P2O5), вугальны (CO2) і інш.] можна атрымліваць таксама акісленнем простых рэчываў; ангідрыды арган. кіслот [напр., воцатны ангідрыд (CH3CO)2O, малеінавы (C2H2CO2)2O] — кандэнсацыяй іх вытворных. Ангідрыды гідралізуюцца да адпаведных кіслот. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці палімераў, фарбавальнікаў, таксама як асушальнікі, ацыліруючыя сродкі.
т. 1, с. 343
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)