ВЯЛІ́КАЕ МА́ЛЕШАВА,

вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 57 км на ПнУ ад г. Столін, 305 км ад Брэста, 64 км ад чыг. ст. Гарынь. 1817 ж., 526 двароў (1996). Сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян.

т. 4, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ма́лешаў

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ма́лешаў
Р. Ма́лешава
Д. Ма́лешаву
В. Ма́лешаў
Т. Ма́лешавам
М. Ма́лешаве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)