КАБАКО́ЎСКА-МА́ЛЕЦКАЕ РАДО́ВІШЧА МЕ́ЛУ,

у Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля вёсак Кабакі і Малеч. Паклад у выглядзе адорвеня залягае ў тоўшчы канцова-марэнных адкладаў сожскага ледавіка. Мел белы і шаравата-белы, шчыльны, трэшчынаваты. Разведаныя запасы 6,1 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,6—21,5 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—10,8 м. Мы прыдатны для вытв-сці вапны і падкорму с.-г. жывёл і птушак. Радовішча распрацоўваецца Бярозаўскім камбінатам сілікатных вырабаў.

А.​П.​Шчураў.

т. 7, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ма́лецкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ма́лецкі ма́лецкая ма́лецкае ма́лецкія
Р. ма́лецкага ма́лецкай
ма́лецкае
ма́лецкага ма́лецкіх
Д. ма́лецкаму ма́лецкай ма́лецкаму ма́лецкім
В. ма́лецкі (неадуш.)
ма́лецкага (адуш.)
ма́лецкую ма́лецкае ма́лецкія (неадуш.)
ма́лецкіх (адуш.)
Т. ма́лецкім ма́лецкай
ма́лецкаю
ма́лецкім ма́лецкімі
М. ма́лецкім ма́лецкай ма́лецкім ма́лецкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)